16 Вер 2024
14 верасня ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбыўся першы восеньскі канцэрт аматарскага музычнага салона.
16 Вер 2024
14 верасня ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбыўся першы восеньскі канцэрт аматарскага музычнага салона.
16 Вер 2024
18 верасня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) у межах цыкла кінапаказаў “Магія кінакадра” адбудзецца прагляд фільма “На ўсходзе сонца”, заключнай часткі кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны” (1975).
16 Вер 2024
Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.
16 Вер 2024
14 верасня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Кніжныя закладкі”.
15 Вер 2024
З 15 верасня ў музеі кнігі арганізавана выстава “Дакументальная спадчына Яўгена Хлябцэвіча”, прымеркаваная да Дня бібліятэк Беларусі і прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага і расійскага бібліятэказнаўцы, ініцыятара стварэння сеткі бясплатных публічных бібліятэк у Беларусі Яўгена Хлябцэвіча.
15 Вер 2024
Як прываблівала чытачоў бібліятэка ў 1993–1996 гадах, якія мерапрыемствы праводзіліся ва ўстанове, а таксама пра складанасці, з якімі сутыкнуліся бібліятэкі ў той час. Па матэрыялах перыядычнага друку базы даных “НББ у прэсе”.
13 Вер 2024
13 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі да Дня бібліятэк прайшла навукова-метадычная канферэнцыя “Сучасны стан публічных бібліятэк Рэспублікі Беларусь”.
13 Вер 2024
15 верасня ў Беларусі адзначаюць Дзень бібліятэк. Дата свята выбрана невыпадкова. У гэты дзень была заснавана Нацыянальная бібліятэка Беларусі – галоўнае кнігасховішча краіны.
13 Вер 2024
Званне Героя Савецкага Саюза Сцяпану Фёдаравічу Шутаву (1902–1963) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года “за ўмелае кіраванне часткамі брыгады пры фарсіраванні Дняпра і ў баях на плацдарме на поўнач ад Кіева” і Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 верасня 1944 года “за ўмелае камандаванне брыгадай у ходзе Яска-Кішынёўскай аперацыі”.
12 Вер 2024
12 верасня, напярэдадні Дня бібліятэк, у галоўнай бібліятэцы краіны адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства на званне “Лепшы па прафесіі”.
12 Вер 2024
11 верасня у рамках Школы псіхалагічнага здароўя адбылася першая сустрэча з псіхолагам Аляксеем Пачтовым на тэму “Кіраванне стрэсам і трывогай”.
12 Вер 2024
Зусім нядаўна ў фонды Нацыянальнай бібліятэкі паступіла выданне “Thomas Bowdler. The Family Shakspeare” (London : Longmans, Green and Co, 1883).
12 Вер 2024
Традыцыйныя суботнія сустрэчы з музычнай супольнасцю “Свет класічнай музыкі” працягваюцца!
11 Вер 2024
11 верасня Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі на чале з рэктарам Станіславам Пракоф’евым.
11 Вер 2024
11 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося прэс-мерапрыемства, прысвечанае Дню бібліятэк.
11 Вер 2024
10 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыўся новы сезон штотыднёвых бясплатных заняткаў па атрыманні базавых ведаў і асноўных навыкаў працы з персанальным камп’ютарам для пачынаючых карыстальнікаў, якія дванаццаты год паспяхова праводзяць супрацоўнікі інтэрнэт-цэнтра аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.
11 Вер 2024
З 11 верасня па 14 кастрычніка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207а) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Нам патрэбны Мір!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру.
10 Вер 2024
10 верасня ў бібліятэцы адбыўся семінар па азнаямленні з тэматычнай базай даных Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі (НЦЗПІ) “Ідэалагічная праца” інфармацыйна-пошукавай сістэмы “Эталон-online”.
10 Вер 2024
“Вот и лето прошло…” З надыходам восені ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) абнавілася экспазіцыя, прысвечаная юбілярам верасня, вядомым дзеячам мастацтва Беларусі.
10 Вер 2024
Тэматычная кніжная выстава “Фестываль Месяца і Ураджаю”, падрыхтаваная да традыцыйнага кітайскага Свята сярэдзіны восені, адкрыта ў Кітайскім цэнтры кнігі (пам. 207g) з 11 па 29 верасня.
17 Вер 2024
17 Вер 2024
15 Вер 2024
12 Вер 2024