ГалоўнаяНавіныПраект "Імёны Герояў бессмяротныя"
15–21 красавіка 1944 года. 20 тыдняў да Вызвалення
Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

Імёны Герояў бессмяротныя

Імёны Герояў бессмяротныя
Іншыя навіны

80-годдзе вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне – адны з галоўных падзей 2024 і 2025 гадоў. Гэтым юбілейным датам на працягу двух гадоў будуць прысвячацца шматлікія патрыятычныя і культурна-асветніцкія мерапрыемствы, навуковыя канферэнцыі, выставы, рэалізоўвацца выдавецкія праекты, стварацца электронныя рэсурсы і шмат іншага.

Адметна, што ёсць яшчэ адна важная юбілейная дата 2024 года, цесна звязаная з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны – 90-годдзе заснавання высокага звання “Герой Савецкага Саюза”. Гэта ганаровае званне ў якасці вышэйшай ступені адзнакі было заснавана Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта СССР 16 красавіка 1934 года. Падставай для заснавання звання стала выратаванне чалюскінцаў – знакамітай навуковай экспедыцыі, што трапіла ў лядовы палон Арктыкі. Лётчыкі, якія пераправілі палярнікаў на вялікую зямлю, здзейснілі беспрэцэдэнтны подзвіг і сталі першымі Героямі Савецкага Саюза.

Geroi2.jpg
Выдатная сямёрка лётчыкаў, якія выратавалі чалюскінцаў: Анатоль Ляпідэўскі, Васіль Молакаў, Мікалай Каманін, Маўрыкій Сляпнёў, Міхаіл Вадап’янаў, Іван Даронін і Сігізмунд Леванеўскі.
Фота з адкрытых крыніц

Пасля званне стала прысвойвацца за асабістыя ці калектыўныя заслугі, звязаныя са здзяйсненнем геройскага подзвігу як у ваенны, так і ў мірны час. 1 жніўня 1939 года была заснавана асаблівая адзнака для Герояў краіны – медаль “Залатая Зорка”, аўтарам эскіза ўзнагароды стаў архітэктар М.І. Мержанаў. Пачынаючы з 1939 года, Героям Савецкага Саюза ўручаліся ордэн Леніна, медаль “Залатая Зорка” і Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

Geroi3.jpg

Усяго ў СССР звання Героя Савецкага Саюза з 1934 года па 1991 год удастоены 12 772 чалавекі. Вышэйшую ступень гераізму ў гады Вялікай Айчыннай вайны праявілі 11 635 воінаў, якія сталі Героямі Савецкага Саюза. З іх: рускіх – 8 182, украінцаў – 2 072, беларусаў – 311, татараў – 161, яўрэяў – 108, армян – 99, казахаў – 96, грузін – 89, узбекаў – 69, чувашоў – 44, азербайджанцаў – 43. Усяго сярод Герояў Савецкага Саюза – прадстаўнікі звыш 100 нацыянальнасцей.

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на мармуровых сценах мемарыяльнай залы залатымі літарамі выбіты прозвішчы Герояў Савецкага Саюза, якія атрымалі гэтае высокае званне ў баях за вызваленне беларускай зямлі – 1 643 чалавекі. Акрамя беларусаў, рускіх і ўкраінцаў, прадстаўнікі яшчэ больш за 30 нацыянальнасцей. Звання Героя Савецкага Саюза былі ўдастоены 448 беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. 4 беларусы сталі двойчы Героямі Савецкага Саюза (П.Я. Галавачоў, І.І. Гусакоўскі, С.Ф. Шутаў, І.І. Якубоўскі).

Geroi4.jpg

Вайна адышла ў мінулае, але подзвіг народа мы будзем захоўваць у нашай памяці і нашых сэрцах вечна. Безумоўна, усе ўдзельнікі кровапралітных баёў Вялікай Айчыннай вайны з’яўляюцца героямі, але Героі Савецкага Саюза – гэта асаблівая катэгорыя. Менавіта ім – Героям, якія ступілі ў бессмяротнасць, не пашкадавалі свайго жыцця і засталіся навечна маладымі, Героям, якія здзейснілі бяспрыкладныя подзвігі і засталіся ў жывых, – прысвечаны інфармацыйна-патрыятычны праект навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі “Імёны Герояў бессмяротныя”. Мэта праекта – садзейнічаць захаванню гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне шляхам прыцягнення ўвагі перш за ўсё маладога пакалення карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да подзвігаў і ўкладу ў Вялікую Перамогу Герояў вайны.

Рэалізацыя праекта ўключае публікацыю паведамленняў на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі аб мужнасці і гераізме абаронцаў нашай Айчыны, развіццё калекцыі інфармацыйных матэрыялаў аб Героях Савецкага Саюза ў рамках анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах i падзеях”, а таксама правядзенне семінараў, культурна-асветніцкіх і адукацыйных акцый.

Запуск праекта прымеркаваны да 90-гадовага юбілею заснавання звання “Герой Савецкага Саюза”. У гэты дзень запрашаем прыняць удзел у семінары, прысвечаным праекту, і азнаёміцца з матэрыялам, які адкрывае рубрыку “Імёны Герояў бессмяротныя”. У наступных красавіцкіх паведамленнях рубрыкі прапануем ушанаваць памяць нашых землякоў, якія сталі першымі з беларусаў, удастоеных гэтага высокага звання. Хто былі гэтыя Героі? Даведаемся з публікацый на партале бібліятэкі. Праект разлічаны на перыяд 2024–2025 гг.

Пры падрыхтоўцы інфармацыйных матэрыялаў аб Героях выкарыстоўваюцца дакументальныя крыніцы з фондаў бібліятэкі і адкрытых крыніц інтэрнэта.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам