ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Імёны Герояў бессмяротныя
“Бібліяноч-2024”. Будзь у цэнтры прыцягнення!

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска
Іншыя навіны

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Вучні азнаёміліся з не адлюстраванай у электронных рэсурсах картачнай бібліяграфіяй аб Брэсцкай крэпасці (тапаграфічная картатэка) і Героях Савецкага Саюза (сістэматычная картатэка артыкулаў), якія абаранялі цытадэль. Школьнікі навучаліся пошуку інфармацыі ў электронным каталогу і даведаліся, чаму пры даследаванні гісторыі Беларусі неабходна выкарыстоўваць матэрыялы картатэк.

Практычная частка бібліяграфічнага ўрока была прысвечана паэзіі аб Брэсцкай крэпасці, у аснову якой пакладзены гераічныя будні, поўныя мужнасці і сілы духу. Увага юных патрыётаў была акцэнтавана на элементах бібліяграфічнага апісання вершаў са зборнікаў і перыядычных выданняў, асаблівасцях пошуку верша аб Брэсцкай крэпасці, распісанага не як асобнага твора. Раздатачны матэрыял уключаў суправаджальную бібліяграфію на кожны верш з тлумачэннем складаных для ўспрымання вучня асаблівасцей пошуку.

3-SSh-24-7klas.jpg

Сямікласнікі чыталі вершы аб Брэсцкай крэпасці ўдумліва і пранікнёна, інтанацыйна перадаючы гераізм і мужнасць абаронцаў цытадэлі. У іх выкананні, а таксама ў выкананні іх кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Уладзіміра Апановіча прагучалі вершы “Цішыня Брэсцкай крэпасці” (А. Пысін, 2000), “Героям цитадели над Бугом” (А. Романов, 1958), “Невядомаму герою Брэсцкай крэпасці” (М. Пазнякоў, 1985), “Герои Бреста” (Я. Хялемскі, 1957), “Брестской крепости” (Д. Скляр, 1991), “Брестской крепости” і “Плачет ива у Холмских ворот” (А. Даніленка, 2019), “Успамін Брэсцкай крэпасці” (Р. Барадулін, 1974) і інш.

Кіра Лесовік вельмі кранальна прачытала вершы “Брестский штык” (Ю. Пятроў, 1957) і “Жажда” з трыпціха “Монументы Брестской крепости” (А. Голубеў, 1984). Верш «Жажда» прысвечаны аднайменнаму манументу, устаноўленаму ў гонар абаронцы цытадэлі, старшыны Вячаслава Меера – паволжскага немца 24 гадоў, які прыбыў у Брэст з Энгельса. На мануменце баец з апошніх сіл цягнецца каскай да вады. Старшыне Мееру ўдалося пад прыцэлам нямецкіх гармат зачэрпнуць вады і перадаць у аконны праём калегам кацялок з каштоўнымі кроплямі... Паміраючы, старшына вымавіў: “Ваду параненым...”

4-SSh-24-7klas.jpg

Абмеркаванне зместу вершаў адбывалася пры актыўным удзеле Уладзіміра Апановіча, які валодае глыбокімі ведамі ў галіне ваеннай архітэктуры, тактыкі ваенных дзеянняў і біяграфій камандзіраў абароны Брэсцкай крэпасці. З вуснаў ваеннага чалавека мы даведаліся характарыстыку трохграннага штыка і асаблівасці паражэння гэтай зброяй у баі.

Рабяты пазнаёміліся з інфармацыйным патэнцыялам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праз прызму патрыятычнага выхавання, наведалі выставы агітацыйнага плаката “Мова ваеннай ілюстрацыі” (баявыя і партрэтныя замалёўкі, кнігі кішэннага фармату для фронту, сатырычныя ілюстрацыі), прысвечаную 80-годдзю Вялікай Перамогі і прымеркаваную да 70-годдзя Беларускага геаграфічнага таварыства “Ад Нёмана да Ціхага акіяна: гісторыя падарожжаў і геаграфічных даследаванняў”.

6-SSh-24-7klas.jpg

Цыкл заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, прымеркаваны да 80-годдзя Вялікай Перамогі, уключае наступныя бібліяграфічныя ўрокі: “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны”, “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, “Брэсцкая крэпасць-герой”, “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў”, “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева”.

Заказаць поўны цыкл або асобныя заняткі можна па тэлефонах: (8 017) 293 27 40(8 029) 198 41 83; e-mail: polunchenkoolga@yandex.by.

Матэрыял пададзены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам