ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Трэцяя выстаўка цыкла "Зара вызвалення займаецца над Беларуссю"
Даследчык Далёкага Усходу

Запрашаем у вандроўку ад Нёмана да Ціхага акіяна

Запрашаем у вандроўку ад Нёмана да Ціхага акіяна
Іншыя навіны

4 красавіка ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі “Ад Нёмана да Ціхага акіяна: гісторыя вандровак і геаграфічных даследаванняў”, прымеркаванай да 70-годдзя Беларускага геаграфічнага таварыства і 90-годдзя факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.


Экспазіцыя складаецца з двух асноўных раздзелаў і дае нагляднае ўяўленне пра станаўленне геаграфіі ў нашай краіне і ўнёсак славутых першапраходцаў – выхадцаў з Беларусі, увекавечаных у падручніках і геаграфічных картах свету. Сярод экспанатаў выстаўкі – рэдкія кнігі, карты і эстампы ХIХ ст., а таксама сучасная тэматычная навуковая і навукова-папулярная літаратура, партрэты і кароткія біяграфічныя звесткі пра знакамітых беларускіх падарожнікаў і географаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, калекцыя карт Беларускага геаграфічнага таварыства, геадэзічнае абсталяванне з калекцыі Віктара Нікандравіча Вексіна.


Першы раздзел – “Гісторыя вандровак і геаграфічных даследаванняў выхадцаў з Беларусі ў асобах” – ахоплівае перыяд з ХІІ па XIX ст. і звязаны з даследаваннямі нашых землякоў у розных краінах свету. Большасць з іх не былі прафесійнымі географамі, але ажыццявілі цікавыя падарожжы, праславілі сябе геаграфічнымі знаходкамі, складзенымі картамі, цікавымі пуцяводнымі нататкамі, якія можна лічыць геаграфічнымі дакументамі, навуковымі працамі ў галіне прыродазнаўства, этнаграфіі, сацыяльна-эканамічнай геаграфіі. Сярод іх – Еўфрасіння Полацкая, Мікалай Радзівіл Сіротка, Саламея Русецкая – асобы, чые вандроўкі былі ўвекавечаны ў кніжных помніках агіяграфічнай і мемуарнай літаратуры, Міхась Врончанка – адзін з заснавальнікаў Рускага геаграфічнага таварыства, Мікалай Судзілоўскі – адкрывальнік шэрага астравоў цэнтральнай часткі Ціхага акіяна, Ігнат Дамейка – славуты даследчык Паўднёвай Амерыкі, Канстанцін Валасовіч – заснавальнік чацвярцічнай геалогіі і палеаграфіі Еўрапейскай Поўначы і Запаляр’я і інш.

Другі раздзел экспазіцыі “Навуковыя школы і даследаванні ў галіне навук аб Зямлі па напрамках”, прысвечаны афармленню геаграфічнай навукі Беларусі ў першай трэці ХХ ст. і дзейнасці розных школ і інстытуцый у сучасным перыядзе. З 1919 г. актывізавалася вывучэнне прыродных умоў і гаспадаркі Беларусі як самастойнай рэспублікі (у складзе СССР). З’явіліся навучальныя і навуковыя ўстановы, былі заснаваны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Акадэмія навук Беларусі. У шэрагу дакументаў экспазіцыі матэрыялы па эканамічнай геаграфіі Беларусі, геалогіі, гідралогіі, глебазнаўству, ландшафтазнаўству, метэаралогіі і кліматалогіі, геаэкалогіі, сярод якіх вылучаюцца яркія прадстаўнікі і кіраўнікі адпаведных навуковых школ – Аркадзь Смоліч, Міхаіл Азбукін, Гаўрыіл і Радзім Гарэцкія, Канстанцін Лукашоў, Аляксей Кайгародаў, Іван Юркевіч, Вольга Якушка і інш.

У рамках адкрыцця адбылася прэзентацыя трох кніг: “Географы Беларуси. Биографический справочник”, “Пружанский край на старинных картах”, “Пружанская кулинария: 76 уникальных рецептов”.


У мерапрыемтсве ўзялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, старшыня Апякунскай рады Беларускага геаграфічнага таварыства Аляксандр Зайцаў, дэкан факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар геаграфічных навук, дацэнт Алена Кальмакова, старшыня Беларускага геаграфічнага таварыства Аляксей Яротаў, калекцыянер геадэзічнага абсталявання, дырэктар кампаніі “Геакарт”, выкладчык Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Віктар Вексін.


Запрашаем здзейсніць цікавае і пазнавальнае падарожжа разам з Нацыянальнай бібліятэкай і Беларускім геаграфічным таварыствам!

Выстаўка будзе працаваць да 21 красавіка 2024 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

З 16 красавіка па 21 мая ў галерэі “Панарама” працуе выстава фотавыстава “Жывыя камяні Антарктыды, прымеркаваная да 70-годдзя Беларускага геаграфічнага таварыства.
Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам