У выніку аварыйных сітуацый або парушэння рэжыму захоўвання на папяровых дакументах могуць развівацца плесневыя грыбы. Мікраміцэты не толькі пагаршаюць эксплуатацыйныя характарыстыкі дакументаў (у некаторых выпадках цалкам разбураючы кнігі), але асобныя віды грыбоў могуць выклікаць захворванні ў людзей.
Пры выяўленні заражанага дакумента яго неабходна прадэзінфіцыраваць. Біяцыды, якія мы ўжываем для дэзапрацоўкі, нетаксічныя для людзей і не пагаршаюць уласцівасці матэрыялаў дакументаў.
Перад апрацоўкай дакументы неабходна абяспыліць.
Біяцыды забіваюць жыццяздольныя споры і міцэлій, прадухіляючы тым самым пашкоджанне дакумента.
Паколькі апрацоўка праводзіцца ў водным асяроддзі, пасля яе папяровы ліст часта выглядае хвалістым. Кніжны блок (каб пазбегнуць пашкоджання) мякка запрэсоўваецца, таму магчыма рэшткавая “хвалістасць” лістоў. Ізаляваны (асобны) ліст цалкам разгладжваецца пры прэсаванні.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 72 (аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў).