ГалоўнаяПаслугiДадатковыя паслугіРамонт і рэстаўрацыя кнігПрымацаванне ліста па прыкарашковым полі двухбаковай клейкай стужкай

Прымацаванне ліста па прыкарашковым полі

Кніга, сшытая пасшыткава, у працэсе эксплуатацыі можа мець наступныя пашкоджанні:

  • “раскол” блока пры карашку;
  • вырваны ліст без пашкоджання прыкарашковай зоны;
  • вырваны ліст з пашкоджаннем / стратай прыкарашковай зоны;
  • вырваны сшытак;
  • страчаны ліст.

Калі кніжны блок моцны і недэфармаваны, то гэтыя праблемы можна ліквідаваць з дапамогай правядзення аператыўнага рамонту.

Уклеіць непашкоджаны ліст / сшытак, ліквідаваць “раскол” блока пры карашку можна, выкарыстоўваючы спецыяльную самаклейную стужку шырынёй 5 мм, якая дазваляе аднастайна і трывала склеіць паперу пры карашку, не закрануўшы тэкст.

Уклейка ліста з пашкоджаннем / стратай прыкарашковага поля: папярэдне праводзіцца аднаўленне прыкарашковага поля ліста.

Уклейка ліста ксеракопіі

Пры выкананні паслуг па ўклейванні лістоў / ксеракопій адначасова неабходна замацоўваць (уклейваць) спараны ліст сшытка ў блоку.

Самымі трывалымі і зручнымі ў выкарыстанні з’яўляюцца кнігі, сшытыя ніткамі пасшыткава. Часам з-за няправільнай эксплуатацыі ў цэлым добры экзэмпляр мае пашкоджанні блока, якія можна ліквідаваць з дапамогай правядзення аператыўнага рамонту, такія як:

  • выпадзенне кніжнага блока з вокладкі без пашкоджання форзацаў (блок дакумента нятоўсты і няцяжкі);
  • вырваны ліст ( ксеракопію ліста) / тонкі сшытак неабходна ўставіць у блок (пры гэтым блок моцны і недэфармаваны).

У гэтых мэтах можна скарыстаць самаклейную стужку на аснове поліэфірнай плёнкі з мадыфікаваным акрылатным клеем шырынёй да 6 мм, якая дазваляе аднастайна і трывала склеіць паперу пры карашку, не закрануўшы тэкст.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты