У апошнія гады ў нашай краіне павялічваецца інтарэс да захавання папяровых дакументаў, якія яскрава адлюстроўваюць этапы жыцця чалавека, яго сямейную гісторыю. На жаль, на сённяшні час у людзей засталося вельмі мала сямейных дакументаў, многія з іх у выніку складаных умоў бытавання дайшлі да нашага часу моцна пашкоджанымі. Фізічны стан некаторых дакументаў настолькі дрэнны, што ёсць рызыка іх беззваротнай страты ўжо ў самай бліжэйшай перспектыве. Таму такі важны кожны адноўлены і захаваны экзэмпляр.
Пры гэтым грамадзяне актыўна ўдзельнічаюць у фарміраванні сваёй сямейнай гісторыі. Першая прачытаная кніга; кніга, падораная любімым дзядулем; кніга, падпісаная першай настаўніцай; газета, з артыкулам пра маму – усе гэтыя дакументы, часцінкі дарагіх нашаму сэрцу падзей, часам маюць патрэбу не толькі ў правільным асцярожным захоўванні, але і аднаўленні фізічнай цэласнасці / трываласці папяровых лістоў.
Мы аднаўляем эксплуатацыйныя характарыстыкі папяровых лістоў рознай складанасці. Узровень і ступень магчымай / дапушчальнай рэстаўрацыі вызначаецца спецыялістам-рэстаўратарам і залежыць ад фізічнага стану дакумента.
Механізаваная рэстаўрацыя
Ручная рэстаўрацыя
Аб’ём кансервацыйных мерапрыемстваў, якія праводзяцца па аднаўленні канкрэтнага дакумента, індывідуальны. Кошт і тэрміны выканання работ залежаць ад складанасці працы і наяўнасці ўсіх неабходных матэрыялаў.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 72 (аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў).