Часам мы сутыкаемся з сітуацыяй, калі ў працэсе эксплуатацыі ліст пашкоджваецца па тэксце, узнікае неабходнасць аператыўна падклеіць разрыў / разрывы празрыстым матэрыялам. Выкарыстанне ў бытавых умовах шырокадаступнага скотча дае кароткачасовы эфект, а пасля істотна пагаршае праблему: ліст рвецца далей, забруджваецца, пашкоджваюцца суседнія лісты і г.д.
Для аператыўнага рамонту папяровага ліста (у першую чаргу сучасных дакументаў) выкарыстоўваюцца спецыяльныя (з зададзенымі характарыстыкамі) празрыстыя рэстаўрацыйныя стужкі. На такія стужкі нанесены клеявы пласт, што дазваляе досыць аператыўна ўмацаваць механічныя пашкоджанні ліста. Важным фактарам з’яўляецца абарачальнасць гэтай аперацыі.
Таксама з дапамогай рэстаўрацыйнай стужкі можна ўмацаваць краі лістоў, якія маюць шматлікія дробныя пашкоджанні.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 72 (аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў).