Скураныя вокладкі дакументаў, акрамя свайго асноўнага значэння – абароны кніжнага блока, уяўляюць мастацкую і гістарычную каштоўнасць. Іх захаванасць забяспечваецца не толькі падтрыманнем спрыяльных умоў захоўвання, але і патрабуе правядзення стабілізацыйных мерапрыемстваў для скуры.
Для прадухілення разбурэння скуры і павелічэння даўгавечнасці скураных вокладак робяць іх змякчэнне або тлушчаванне. Тлушчаванне скураных вокладак мае шэраг спецыфічных асаблівасцей, якія адрозніваюць яго ад тлушчавання скуры ў гарбарнай прамысловасці, так як апрацоўцы звычайна падвяргаюцца старыя вокладкі, што страцілі ў рознай ступені свае эксплуатацыйныя характарыстыкі.
Для папаўнення тлушчавых рэчываў скуры вокладак ужываюць розныя жыруючыя саставы. У выніку, павышаецца трываласць, мяккасць, пластычнасць і гідрафобнасць скуры.
Светлая скура часта пасля апрацоўкі цямнее. Вокладкі з апрэціраванай, афарбаванай, лакіраванай скуры падлягаюць стабілізацыйнай апрацоўцы з улікам спецыфікі і саставу.
Правільна і своечасова праведзеныя мерапрыемствы па кансервацыі скураных вокладак забяспечваюць іх захаванасць на працяглы час.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 72 (аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў).