ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіПраект “У госці да кніг”Урокі ў музеіПапяровыя цуды

Папяровыя цуды

Для школьнікаў 1–5 класаў.

Ці ведаеце вы, калі з’явілася папера? Складана ўявіць, што людзі калісьці жылі без гэтага матэрыялу. Сёння ж толькі азірнешся – усюды бачыш безліч прадметаў з паперы вакол сябе. І перш за ўсё, вядома, кнігі. Яны з’яўляюцца неад’емнай часткай жыцця школьнікаў. Якія яны? Цікавыя, з малюнкамі, рознай вагі і памеру… А яшчэ яны – папяровыя. На занятках дзеці дазнаюцца: якія матэрыялы выкарыстоўвалі для стварэння кнігі і дзе была вынайдзена папера; калі з’явіліся першыя еўрапейскія майстэрні па вырабе паперы і чаму паперні будавалі каля рэк і іншае.

Юныя наведвальнікі ўзгадаюць, якія прадметы чалавек стварае з паперы сёння і выкарыстоўвае штодзень, а таксама зробяць цацку з паперы сабе на памяць.

Бібліятэкарам