У гэтым раздзеле прапануецца інфармацыя аб масавых адкрытых анлайн-курсах (MOOCs) па міжнародным праве, сусветнай палітыцы і эканоміцы, дзейнасці міжнародных арганізацый.
Масавыя адкрытыя анлайн-курсы (англ. Massive open online courses, MOOCs) – адна з форм дыстанцыйнага навучання. Гэта інтэрактыўныя навучальныя курсы рознай тэматыкі, якія распрацоўваюцца вядучымі ўніверсітэтамі і кампаніямі свету і размяшчаюцца на спецыяльных сайтах – адукацыйных інтэрнет-платформах – Coursera, EdX, Udacity, FutureLearn, Khan Academy і іншых.
Назва “MOOC” утвараецца з чатырох асобных тэрмінаў:
Як правіла, курс уключае прагляд відэалекцый, асваенне рэкамендаваных вучэбных матэрыялаў, выкананне кантрольных заданняў. На базе курса ёсць форумы, на якіх можна размаўляць з іншымі слухачамі і задаваць пытанні выкладчыку. Звычайна праграма навучання разлічана на 1–2 месяцы і прадугледжвае ад 2 да 15 гадзін занятасці ў тыдзень. У канцы курса праводзіцца выніковы экзамен, які дазваляе ацаніць атрыманыя веды.
Пасля праходжання поўнага курса і паспяховай здачы фінальнага экзамену можна атрымаць пасведчанне ці пацверджаны сертыфікат аб заканчэнні курса ад імя ўніверсітэта, праграму якога вы асвойвалі.
Масавыя адкрытыя анлайн-курсы – гэта магчымасць даведацца пра новае, паглыбіць свае веды, павысіць кваліфікацыю. Яны будуць карысныя студэнтам, выкладчыкам, прафесіяналам і ўсім, хто цікавіцца самаадукацыяй.