ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісыВіртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацыйАнлайн-навучаннеМіжнароднае права: вывучаем анлайн

Міжнароднае права: вывучаем анлайн

На гэтай старонцы прапануецца агляд масавых адкрытых анлайн-курсаў (MOOCs) для тых, хто цікавіцца міжнародным правам.

Што такое масавыя адкрытыя анлайн-курсы, можна прачытаць тут.

Абарона дзіцяці: правы дзяцей у тэорыі і на практыцы

Удзельнікі курса разгледзяць стратэгіі, міжнародныя акты, стандарты і рэсурсы, неабходныя для абароны дзяцей ад жорсткага абыходжання, эксплуатацыі і безнагляднасці.

Працягласць: 16 тыдняў, па 2–6 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: HarvardX – Гарвардскі ўніверсітэт; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Кожнае дзіця мае права на абарону.
2. Гвалт у дачыненні да дзяцей.
3. Дзеці і права.
4. Сістэмны падыход да абароны праў дзяцей.

Аўтарскае права для настаўнікаў і бібліятэкараў.

Курс прызначаны спрыяць прафесійнаму развіццю і пашырэнню магчымасцей настаўнікаў і бібліятэкараў з дапамогай азнаямлення з заканадаўствам ЗША аб аўтарскім праве. Удзельнікі курсу даведаюцца аб тым, як менавіта закон закліканы дапамагаць настаўнікам і бібліятэкарам у іх працоўнай і творчай дзейнасці.

Праграма курса
1. Сардэчна запрашаем у Закон аб аўтарскім праве.
2. Аснова для разважанняў аб аўтарскім праве.
3. Права ўласнасці.
4. Асаблівыя выключэнні для настаўнікаў і бібліятэкараў.
5. Разуменне і добрасумленнае выкарыстанне.

Працягласць: каля 13 гадзін.
Мова: англійская; ёсць аўтаматычны пераклад.
Арганізатар: Універсітэт Дзюка, Універсітэт Эмары, Універсітэт Паўночнай Караліны ў Чапел-Хіл; Coursera.
Гнуткі графік

Вядзенне бізнесу ў Еўропе

Гэты курс – другі ў серыі з трох курсаў па еўрапейскім прадпрымальніцкім праве. Курс знаёміць з заканадаўствам, якое рэгулюе розныя аспекты стварэння і вядзення бізнесу ў Еўрапейскім саюзе.

Працягласць: 6 тыдняў, 14 гадзін (прыблізна).
Мова: англійская; ёсць аўтаматычны пераклад.
Арганізатар: Лундскі ўніверстітэт; Coursera.

Праграма курса:
1. Выкананне бізнес-аперацый.
2. Стварэнне кампаніі.
3. Працаўладкаванне і работа ў Еўропе.
4. Выплата падаткаў і прытрымліванне экалагічных стандартаў.
5. Вырашэнне трансгранічных спрэчак.
6. Прэцэдэнтнае права.

Іншыя курсы серыі: “Еўрапейскае прадпрымальніцкае права: разуменне асноў”, “Канкурэнцыя ў Еўропе”.

Вяршэнства права і дэмакратыя ў Еўропе

У гэтым курсе міждысцыплінарная група экспертаў абмяркуе, што азначаюць дэмакратыя і вяршэнства закона ў Еўропе, як гэтыя прынцыпы прымяняюцца на практыцы і як іх можна абараніць ад адступлення.
Аб чым вы даведаецеся:
• Атрымайце агульнае ўяўленне аб ЕС, яго фундаментальных каштоўнасцях і асноўных інстытутах;
• Азнаёміцеся з канцэпцыямі дэмакратыі і вяршэнства права, што яны азначаюць у нацыянальным кантэксце і ў кантэксце ЕС, як яны развіваліся з цягам часу і з якімі праблемамі і пагрозамі яны сутыкаюцца зараз;
• Зразумейце, якія інстытуты нясуць адказнасць за прасоўванне, падтрымку і ўкараненне дэмакратыі і вяршэнства права на практыцы і якія інструменты яны маюць у сваім распараджэнні для эфектыўнага прадухілення або барацьбы з эрозіяй гэтых каштоўнасцей;
• Азнаёмцеся з асноўнымі праблемамі дэмакратыі і вяршэнства права ў некаторых ключавых галінах палітыкі ЕС, такіх як гандаль, міграцыя і надзвычайныя сітуацыі ў галіне грамадскай аховы здароўя (COVID-19).
Установа: KULeuvenX – Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт; edX.
Працягласць: 8 тыдняў, па 2–3 гадзіны на тыдзень.
Англійская мова

Еўрапейскае грамадзянства – развіццё, маштабы і праблемы

Курс даследуе эвалюцыю, сферу дзеяння і праблемы інстытута грамадзянства Еўрапейскага саюза. Удзельнікі разгледзяць, якія правы і магчымасці дае гэта наднацыянальнае і транснацыянальнае грамадзянства, якія існуюць праблемы і дылемы двухузроўневага грамадзянства – для прыватных асоб, для дзяржаў-членаў і для саюза.

Працягласць: 9 гадзін, 3 тыдні па 3 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць аўтаматычны пераклад.
Арганізатар: Капенгагенскі ўніверсітэт і інш.; Coursera.

Праграма курса:
1. Гісторыя развіцця і статус інстытута грамадзянства Еўрапейскага саюза.
2. Што дае грамадзянства ЕС? Магчымасці для тых, хто карыстаецца свабодай перамяшчэння, і тых, хто застаецца ў сваёй краіне.
3. Еўрапейскае грамадзянства: агляд існуючых праблем.

Еўрапейскае прадпрымальніцкае права: разуменне асноў

Гэты курс – першы ў серыі з трох курсаў па еўрапейскім прадпрымальніцкім праве, які разглядае асноўныя структуры і прынцыпы Еўрапейскага саюза, а таксама крыніцы права ЕС.

Працягласць: 6 тыдняў, 13 гадзін (прыблізна).
Мова: англійская; ёсць аўтаматычны пераклад.
Арганізатар: Лундскі ўніверстітэт; Coursera.
Гнуткі графік

Праграма курса:
1. Уводзіны ў права ЕС.
2. Крыніцы і метад.
3. Фундаментальныя прынцыпы.
4. Эканамічныя свабоды.
5. Знешнепалітычнае вымярэнне.

Іншыя курсы серыі: “Вядзенне бізнесу ў Еўропе”, “Канкурэнцыя ў Еўропе”.

Канкурэнцыя ў Еўропе

Гэты курс – трэці ў серыі з трох курсаў па еўрапейскім прадпрымальніцкім праве, які прысвечаны канкурэнцыі на ўнутраным рынку Еўрапейскага саюза, а таксама абароне гандлёвай маркі, прадукту або вынаходства.

Працягласць: 6 тыдняў, 15 гадзін (прыблізна).
Мова: англійская; ёсць аўтаматычны пераклад.
Арганізатар: Лундскі ўніверсітэт; Coursera.

Праграма курса:
1. Таварныя знакі як істотныя актывы.
2. Ахова патэнтаў.
3. Канкурэнцыя: незаконнае супрацоўніцтва.
4. Канкурэнцыя: злоўжыванне дамініруючым становішчам і зліццё.
5. Продаж дзяржаве і дзяржаўная дапамога.
6. Напісанне юрыдычных дакументаў і аргументацыя (факультатыўна).

Іншыя курсы серыі: “Еўрапейскае прадпрымальніцкае права: разуменне асноў”, “Вядзенне бізнесу ў Еўропе”.

Канфідэнцыяльнасць у Еўропе

У гэтым курсе асноўная ўвага надаецца еўрапейскай прававой сістэме, якая базуе абарону прыватнага жыцця на найважнейшых міжнародных дагаворах, такіх як Дэкларацыя ААН па правах чалавека. Вы атрымаеце ўяўленне пра гістарычны кантэкст, які сфарміраваў падыход Еўропы да гэтага пытання, пачынаючы з ініцыятыў эканамічнага супрацоўніцтва, і як рамкі гэтага супрацоўніцтва пышырыліся з мэтай вырашэння праблем недатыкальнасці прыватнага жыцця.

Працягласць: 18 гадзін, 3 тыдні пры 6 гадзінах/тыдзень.
Мова: англійская; ёсць аўтаматычны пераклад.
Арганізатар: EIT Digital – Еўрапейскі інстытут інавацый і тэхналогій; Coursera.

Праграма курса:
1. Правы чалавека і эканамічнае супроцоўніцтва ў Еўропе.
2. Еўрапейская прававая сістэма.
3. Судовая практыка.
4. Асноўныя элементы Агульнага палажэння аб абароне даных (GDPR).
5. Індывідуальныя правы.
6. Дадатковае чытанне.
7. Экзаменацыйны тэст.

Канфідэнцыяльнасць у заходнім свеце

Курс паказвае шэраг прыкладаў, звязаных з недатыкальнасцю прыватнага жыцця, знаёміць з гісторыяй права ў гэтай галіне, а таксама з рознымі справамі і судовымі рашэннямі, дэманструючы культурныя і юрыдычныя змены ва ўспрыманні недатыкальнасці прыватнага жыцця з цягам часу.

Працягласць: 7 гадзін, 3 тыдні пры 2 гадзінах/тыдзень.
Мова: англійская; ёсць аўтаматычны пераклад.
Арганізатар: EIT Digital – Еўрапейскі інстытут інавацый і тэхналогій; Coursera.

Праграма курса:
1. Уводзіны.
2. Гістарычная перспектыва.
3. Меркаванне эксперта.
4. Гістарычная агульнасць.
5. Спецыялізаваныя міжнародныя дагаворы 19-га стагоддзя.
6. Міжнароднае супрацоўніцтва і правы чалавека.
7. Апошнія тры дзесяцігоддзі.
8. Экзаменацыйны тэст.

Міжнароднае воднае права

Курс знаёміць з прынцыпамі і прававымі нормамі, якія рэгулююць выкарыстанне, кіраванне і ахову трансгранічных прэснаводных аб'ектаў, асабліва рэк, азёр і ваданосных гарызонтаў.

Працягласць: 10 гадзін; 3 тыдні по 3 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры з перакладам.
Арганізатар: Універсітэт Жэневы; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Уводзіны ў міжнароднае воднае права.
2. Эвалюцыя міжнародна-прававога рэгулявання выкарыстання і аховы прэснаводных рэсурсаў.
3–4. Прынцыпы міжнароднага воднага права.
5. Прадухіленне і ўрэгуляванне водных спрэчак.

Міжнароднае гуманітарнае права

Курс знаёміць з тым, як міжнароднае права рэгулюе ўзброеныя канфлікты, абараняе людзей у ваенны час і гарантуе мінімальнае выкананне гуманітарных прававых норм.

Працягласць: 12 тыдняў, па 4–12 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: LouvainX – Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Уводзіны ў міжнароднае гуманітарнае права.
2. Крыніцы і суб’екты.
3. Сфера прымянення.
4. Вядзенне баявых дзеянняў.
5. Абарона людзей.
6. Адказнасць дзяржаў.
7. Індывідуальная адказнасць.

Міжнароднае гуманітарнае права ў тэорыі і на практыцы

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з правіламі, якія рэгулююць узброеныя канфлікты і закліканыя палегчыць чалавечыя пакуты ў час ваенных дзеянняў.

Працягласць: 18 гадзін; 3 тыдні па 6 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць аўтаматычны пераклад.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Праграма курса:
1. Уводзіны ў міжнароднае гуманітарнае права.
2. Класіфікацыя канфліктаў.
3. Вядзенне ваенных дзеянняў.
4. Абарона людзей.
5. Імплементацыя і правапрымяненне.

Міжнароднае інвестыцыйнае права

Курс знаёміць з асаблівасцямі і дынамікай важнай галіны міжнароднага права, якая прадастаўляе замежным інвестарам права садзейнічаць развіццю дзяржаў.

Працягласць: 10 тыдняў, па 6–8 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: LouvainX – Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Гісторыя міжнароднага інвестыцыйнага права.
2. Стандарты заахвочвання і аховы.
3. Абарона ад незаконнай экспрапрыяцыі.
4. Інвестыцыйны арбітраж: інстытуцыйныя і працэдурныя аспекты.
5. Інвестыцыйны арбітраж: тлумачэнне, прымянімае права і адказнасць дзяржавы.
6. Будучыня міжнароднага інвестыцыйнага права.

Міжнароднае права

Курс расказвае пра законы сусветнага супольніцтва, у тым ліку пра міжнародную праватворчасць, правапрымяненне і захаванне прававых норм.

Уступнае відэа да курса.

Працягласць: 12 тыдняў, па 6–8 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: LouvainX – Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт; edX.

Праграма курса:
1. Уводзіны ў міжнароднае права.
2. Суб’екты міжнароднага права.
3–4. Міжнародная праватворчасць.
5. Прымяненне міжнароднага права.
6. Міжнародна-прававая адказнасць.
7. Правасуддзе ў міжнародным праве.
8. Падтрыманне міру і бяспекі.

Міжнароднае права ў дзеянні: арбітраж міжнародных спрэчак

Гэты курс – трэці ў серыі курсаў па міжнародным праве. Удзельнікі разгледзяць асноўныя аспекты міжнароднага арбітражу як аднаго з найбольш распаўсюджаных метадаў вырашэння міжнародных спрэчак.

Працягласць: 11 гадзін; 3 тыдні па 3 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць аўтаматычны пераклад.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Праграма курса:
1. Гісторыя і агульныя прынцыпы міжнароднага арбітражу.
2. Арбітраж і марское права.
3. Інвестыцыйны арбітраж.
4. Дзяржаўны імунітэт і пытанні прызнання і выканання рашэнняў міжнароднага арбітражу.

Іншыя курсы серыі: “Міжнароднае права ў дзеянні: дапаможнік па міжнародных судах і трыбуналах у Гаазе”, “Міжнароднае права ў дзеянні: расследаванне і крымінальны пераслед міжнародных злачынстваў”.

Міжнароднае права ў дзеянні: дапаможнік па міжнародных судах і трыбуналах у Гаазе

Курс знаёміць з міжнароднымі судамі і трыбуналамі, размешчанымі ў Гаазе, з тым, як гэтыя арганізацыі рэагуюць на сучасныя праблемы, і патэнцыйным укладам у падтрыманне міру і глабальнай справядлівасці.

Працягласць: 18 гадзін; 3 тыдні па 6 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць аўтаматычны пераклад.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Міжнародныя суды і трыбуналы ў Гаазе: уводзіны.
2. Міжнародны суд ААН.
3. Арбітраж міжнародных спрэчак.
4. Міжнародныя крымінальныя суды і трыбуналы.
5. Падвядзенне вынікаў.

Іншыя курсы серыі: “Міжнароднае права ў дзеянні: расследаванне і крымінальны пераслед міжнародных злачынстваў”, “Міжнароднае права ў дзеянні: арбітраж міжнародных спрэчак”.

Міжнароднае права ў дзеянні: расследаванне і крымінальны пераслед міжнародных злачынстваў

Гэты курс – другі ў серыі курсаў па міжнародным праве. Курс знаёміць з працай міжнародных судоў і трыбуналаў у Гаазе. Разглядаецца, як міжнароднае крымінальнае правасуддзе функцыянуе, хто яго актары, якія яго вынікі і як яго можна палепшыць.

Працягласць: 17 гадзін; 3 тыдні па 5 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць аўтаматычны пераклад.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Праграма курса:
1. Сістэма міжнароднага крымінальнага правасуддзя: асноўныя паняцці.
2. Сістэма міжнароднага крымінальнага правасуддзя: інстытуты і працэдуры правасуддзя.
3. Суд над злачынцамі.
4. Выпраўленне несправядлівасці і погляд у будучыню.

Іншыя курсы серыі: “Міжнароднае права ў дзеянні: дапаможнік па міжнародных судах і трыбуналах у Гаазе”, “Міжнароднае права ў дзеянні: арбітраж міжнародных спрэчак”.

Міжнароднае права праў чалавека

Курс знаёміць з механізмамі абароны праў чалавека ў міжнародным праве, з тым, як і кім гэтыя правы могуць быць запатрабаваныя і якія абмежаванні праў дапушчальныя.

Працягласць: курс са свабодным графікам.
Мова: англійская.
Арганізатар: Каталіцкі ўніверсітэт Лувена; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Што такое правы чалавека?
2. У якіх сітуацыях правы чалавека прымяняюцца?
3. Калі правы чалавека могуць быць абмежаваныя?
4. Калі дзяржава павінна ўмяшацца, каб абараніць правы чалавека?
5. Што павінны рабіць дзяржавы для забеспячэння выканання праў чалавека?
6. Што такое дыскрымінацыя?
7. Як абараняць правы чалавека на нацыянальным узроўні?
8. Як абараняць правы чалавека на міжнародным узроўні?

Міжнароднае працоўнае права

Курс знаёміць з найбольш важнымі міжнароднымі стандартамі ў галіне працы. Удзельнікі даведаюцца пра асаблівасці абароны працоўных праў як праў чалавека, гісторыю і перспектывы дзейнасці Міжнароднай арганізацыі працы, прааналізуюць канцэпцыю карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.

Працягласць: 7 тыдняў, па 2–3 гадзіны на тыдзень.
Мовы: руская, англійская.
Арганізатар: Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт; Coursera.

Праграма курса:
1. Агульная частка: прадмет, сістэма і крыніцы міжнароднага працоўнага права.
2. Акты і дзейнасць Міжнароднай арганізацыі працы.
3. Крытычная ацэнка стогадовага імкнення МАП да сацыяльнай справядлівасці.
4. Міжнародныя і рэгіянальныя дакументы па правах чалавека як крыніцы міжнароднага працоўнага права.
5. Значэнне Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека для абароны працоўных праў.
6. Міжнародныя працоўныя нормы і абавязкі карпаратыўных суб'ектаў.
7. Эфектыўнасць міжнародных працоўных норм.

Міжнародныя працоўныя стандарты: як іх прымяняць

Курс дае веды і практычныя навыкі для прымянення міжнародных норм аб працы ў мэтах заахвочвання і абароны праў работнікаў ва ўсім свеце.

Працягласць: курс са свабодным графікам.
Мова: англійская.
Арганізатар: Глабальны ўніверсітэт працы, Міжнародны вучэбны цэнтр Міжнароднай арганізацыі працы; Iversity.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Уводзіны ў міжнародныя працоўныя стандарты.
2. Кантроль выканання міжнародных працоўных стандартаў.
3. Свабода аб’яднання, вядзенне калектыўных перагавораў і права на забастоўку.

Пераасэнсаванне міжнароднага падатковага права

Разглядаюцца асновы і практыка міжнароднага падатковага права, яго развіццё на сучасным этапе, а таксама этычныя аспекты падатковага планавання.

Працягласць: 6 тыдняў, па 4–12 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Праграма курса:
1. Міжнароднае падатковае планаванне – базавы сцэнарый.
2. Сістэмы карпаратыўнага падаткаабкладання.
3. Прынцыпы міжнароднага падаткаабкладання, пагадненні па падатковых пытаннях.
4. Трансфертнае цэнаўтварэнне.
5. Права Еўрапейскага саюза і дзяржаўная дапамога ў фіскальнай сферы.
6. Падатковае планаванне і этычныя аспекты.

Правы дзяцей: міждысцыплінарныя ўводзіны

Будуць разгледжаны паспяховыя міжнародныя стратэгіі і праграмы заахвочвання праў дзяцей, а таксама роля ключавых органаў міжнародных арганізацый, якія працуюць у гэтай галіне.

Працягласць: 7 тыдняў.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Універсітэт Жэневы; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Міжнародныя стандарты і сістэмы маніторынгу.
2. Гісторыя праў дзяцей у кантэксце праў чалавека.
3. Міждысцыплінарныя даследаванні па правах дзяцей.
4. Ювенальная юстыцыя.
5. Насілле ў адносінах да дзяцей.
6. Права дзяцей на ўдзел.
7. Правы дзяцей і здароўе насельніцтва свету.

Правы чалавека для адкрытых грамадстваў

Курс знаёміць з Канвенцыяй аб ахове праў чалавека і асноўных свабод і практыкай Еўрапейскага суда па правах чалавека.

Працягласць: 6 тыдняў, па 2–3 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; ёсць субцітры на рускай мове.
Арганізатар: Утрэхцкі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Уводзіны ў Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека.
2. Агульныя прынцыпы.
3. Правы чалавека і дэмакратыя.
4. "Свае" і "чужыя": недыскрымінацыя, уразлівыя групы, мігранты і асобы, якія шукаюць прытулку.
5. Свабода меркаванняў і грамадскі пратэст.
6. Падвядзенне вынікаў.

Трансгранічныя аўтамабільныя перавозкі ў кантэксце заканадаўства ЕС

Курс знаёміць з прававымі нормамі, актуальнымі для трансгранічных аўтамабільных перавозак у ЕС, а таксама з пытаннямі, звязанымі з працоўным заканадаўствам ЕС у гэтым сектары.

Працягласць: 26 гадзін, 3 тыдні пры 8 гадзінах/тыдзень.
Мова: англійская; ёсць аўтаматычны пераклад.
Арганізатар: Універстітэт імя Эразма Ратэрдамскага; Coursera.

Праграма курса:
1. Уводзіны ў курс і тэму.
2. Асноўныя свабоды ЕС у святле трансгранічных аўтамабільных перавозак.
3. Міжнароднае прыватнае права ў ЕС: кампетэнцыя і прымянімае права.
4. Размяшчэнне працаўнікоў.
5. Каардынацыя сацыяльнага забеспячэння.
6. Еўрапейскі сацыяльны дыялог.
7. Фінальнае заданне: прыклад з практыкі.

Уводзіны ў міжнароднае крымінальнае права

Курс знаёміць з асновамі міжнароднага крымінальнага права і палітыкі.

Працягласць: 12 гадзін, 3 тыдні па 4 гадзіны/тыдзень.
Мова: англійская; ёсць аўтаматычны пераклад.
Арганізатар: Заходні рэзервовы ўніверсітэт Кейза; Coursera.
Гнуткі графік

Праграма курса:
1. Уводзіны.
2. Мір vs. правасуддзе.
3. Тэрарызм і пірацтва.
4. Рэжымы адказнасці.
5. Сродкі абароны.
6. Забеспячэнне затрымання абвінавачанага.
7. Дасудовыя працэдуры.
8. Захаванне кантролю ў зале суда.

Уводзіны ў экалагічнае заканадаўства i палітыку

Закон аб навакольным асяроддзі – магчыма, адзінае, што стаіць паміж намі і планетарным спусташэннем. Таксама існуе надзённая неабходнасць прымірыць інстытут экалагічнага права з чалавечай свабодай і эканамічнымі памкненнямі. Курс знаёміць з існуючымі прававымі рэжымамі, якія рэгулююць праблемы забруджвання навакольнага асяроддзя, воднага права, відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, таксічныя рэчывы, аналіз ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і экалагічную рызыку.

Праграма курса
1. Агульнаправавыя падыходы да экалагічных праблем.
2. Уласнасць і навакольнае асяроддзе.
3. Дзве вядомыя заканадаўчыя праграмы: аналіз ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і абарона знікаючых відаў.
4. Аналіз рызык і таксічныя рэчывы: пестыцыды, гандлёвыя спрэчкі з нагоды сінтэтычных гармонаў і ачыстка забруджаных тэрыторый.
5. Экалагічная справядлівасць, забруджванне вады, апеляцыі да права чалавека на пітную ваду, фрэкінг і высновы з эканамічнай мадэлі эфектыўнасці затрат на рэгуляванне.
6. Забруджванне навакольнага асяроддзя, змяненне клімату. Заключная частка курса.

Працягласць: 14 гадзін, 3 тыдні па 4 гадзіны на тыдзень. Мова: англійская; ёсць аўтаматычны пераклад.
Арганізатар: Універсітэт Паўночнай Караліны ў Чапел-Хіл; Coursera.
Гнуткі графік


Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты