ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіФарміраванне інфармацыйных рэсурсаўІнфармацыйны цэнтрНавукова-даследчы аддзел бібліяграфіі

Навукова-даследчы аддзел бібліяграфіі

Гісторыя

Нацыянальная бібліятэка Беларусі мае даўнія традыцыі ў галіне бібліяграфіі. Аб тым, што бібліяграфічная дзейнасць з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў бібліятэкі, сведчыць той факт, што з самага пачатку яе стварэння ў 1922 г. у структуры бібліятэкі былі Рэспубліканская кніжная палата і Беларускае бібліяграфічнае бюро, з 1932 г. бібліятэка была рэарганізавана ў Дзяржаўную бібліятэку і Бібліяграфічны інстытут БССР. Разам з тым бібліяграфічная дзейнасць бібліятэкі, накіраваная на развіццё нацыянальнай, навукова-дапаможнай і рэкамендацыйнай бібліяграфіі, ажыццяўлялася рознымі структурнымі падраздзяленнямі. Яшчэ ў 1930-я гады ў аддзеле беларускай літаратуры і бібліяграфіі бібліятэкі праводзілася работа ў галіне рэтраспектыўнай нацыянальнай бібліяграфіі; была створана асобная група па складанні рэкамендацыйных бібліяграфічных дапаможнікаў. У 1961 г. у бібліятэцы быў створаны навукова-бібліяграфічны аддзел. У 1968 г. з аддзела вылучыўся даведачна-бібліяграфічны і інфармацыйны аддзелы. З 1978 г. навукова-бібліяграфічны аддзел стаў называцца аддзелам рэкамендацыйнай бібліяграфіі, і праца ў ім цалкам засяродзілася на стварэнні рэкамендацыйнай бібліяграфіі. У 1988 г. на базе аддзела рэкамендацыйнай бібліяграфіі і сектара зводнага каталога аддзела беларускай літаратуры і бібліяграфіі быў утвораны навукова-бібліяграфічны аддзел з сектарамі навукова-дапаможнай і рэкамендацыйнай бібліяграфіі. Са студзеня 2006 г. ён стаў называцца аддзелам праблемна-арыентаванай інфармацыйнай прадукцыі і ўвайшоў у склад інфармацыйнага цэнтра бібліятэкі. У студзені 2009 г. аддзел быў рэарганізаваны ў навукова-даследчы аддзел бібліяграфіі.

Дзейнасць

Дзейнасць аддзела накіравана на фарміраванне бібліяграфічных рэсурсаў ў галіне рэтраспектыўнай нацыянальнай і спецыяльнай бібліяграфіі, фактаграфічных, камбінаваных баз даных беларусазнаўчай тэматыкі; навукова-даследчую і навукова-метадычную дзейнасць у галіне бібліяграфазнаўства; каардынацыю дзейнасці структурных падраздзяленняў бібліятэкі і бібліятэк краіны, інфармацыйных устаноў па стварэнні інфармацыйнай прадукцыі, у тым ліку бібліяграфічнай.

Асноўныя функцыі аддзела:

  • Фарміраванне бібліяграфічных рэсурсаў:
    • нацыянальнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі;
    • спецыяльнай бібліяграфіі (у тым ліку навукова-дапаможнай, рэкамендацыйнай, краязнаўчай і інш.).
  • Фарміраванне фактаграфічных і камбінаваных баз даных беларусазнаўчай тэматыкі.
  • Правядзенне навукова-даследчай і навукова-метадычнай работы ў галіне бібліяграфазнаўства і бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства. 
  • Ажыццяўленне каардынацыі дзейнасці структурных падраздзяленняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і бібліятэк краіны ў галіне бібліяграфіі і фарміравання інфармацыйнай прадукцыі.
  • Падрыхтоўка выдавецкай прадукцыі.
  • Ажыццяўленне навуковых і выдавецкіх праектаў, якія адлюстроўваюць дакументную спадчыну, гісторыю і культуру Беларусі.
  • Арганізацыя і правядзенне міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый, семінараў, круглых сталоў па актуальных пытаннях бібліяграфазнаўства, бібліятэчнага краязнаўства, фарміравання інфармацыйных рэсурсаў, стварэння бібліяграфічнай прадукцыі.
  • Удзел у павышэнні кваліфікацыі бібліятэчных кадраў краіны.

Структура і штат

Загадчык аддзела: Маліноўская Алена Мікалаеўна
Тэл.: (8 017) 293 28 26 (унутр. 78 26)
E-mail: malinovskaya@nlb.by
Пам. 221

1. Сектар рэтраспектыўнай нацыянальнай бібліяграфіі
Заг. сектара: Струц Наталля Васільеўна
Тэл.: (8 017) 293 28 09 (унутр. 78 09)
Пам. 215

2. Сектар фарміравання інфармацыйнай прадукцыі
Заг. сектара:
Тэл.: (8 017) 293 28 27 (унутр. 78 27)
E-mail:
Пам. 208

3. Сектар краязнаўства і праектнай работы
Заг. сектара: Лагош Таццяна Іванаўна
Тэл.: (8 017) 293 28 28 (унутр. 78 28)
Пам. 216

Інфармацыйныя рэсурсы

Выдавецкая дзейнасць аддзела (з 2004 г.)

Публікацыі супрацоўнікаў аддзела

Удзел у канферэнцыях, семінарах, круглых сталах

Бібліятэкарам