ГалоўнаяМерапрыемствыМалы Трасцянец: выстаўка-хроніка маштабнага злачынства
“Па адзежцы сустракаюць...": касцюмы народаў Расіі ў графіцы XVIII–XIX стст.
Лета – час падарожжаў

Малы Трасцянец: выстаўка-хроніка маштабнага злачынства

Малы Трасцянец: выстаўка-хроніка маштабнага злачынства
Іншыя Мерапрыемствы
7 чэрвеня 2018 – 31 студзеня 2019
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
атрыум, 2-гі паверх
Месца правядзення

7 чэрвеня ў бібліятэцы адкрыецца інфармацыйна-дакументальная выстаўка “Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць”.

Арганізатары – Дортмундскі міжнародны адукацыйны цэнтр, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау, фонд “Мемарыял памяці забітых яўрэяў Еўропы” і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Беларуска-нямецкі выставачны праект заклікае аддаць даніну памяці ахвярам Трасцянца і адначасова адлюстроўвае, якім чынам і дзе ў Беларусі, Германіі, Аўстрыі і Чэхіі захоўваецца памяць аб загінуўшых. Разам з гэтым, распавядае аб месцах масавага знішчэння і аб тых, хто здзяйсняў зверства.

Выстаўка складаецца з 18 раздзелаў, якія прадстаўляюць Малы Трасцянец як месца злачынства і месца памяці. Асобныя раздзелы прысвечаны ўрочышчу Благаўшчына, дзе адбываліся масавыя расстрэлы, “Аперацыі 1005”, забойству ў Шашкоўцы, дзе была пабудавана печ для знішчэння людзей. Асноўная ўвага нададзена біяграфічным партрэтам ахвяр Трасцянца.

Мерапрыемства пачнецца а 16-й гадзіне ў атрыуме 2-га паверха.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: 8 (017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by


Чытайце таксама аб адкрыцці выстаўкі памяці ахвяр Трасцянца

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам