ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіЭкскурсіі

Экскурсіі

Прапануем наведвальнікам наступныя экскурсіі:

Тэлефоны для запісу:
(8 017) 293 29 66, 293 28 53 (аддзел экскурсійна-метадычнай работы).
E-mail: ekskursii@nlb.by

Тэматычныя экскурсіі музея кнігі:

Тэлефон для запісу:
(8 017) 293 27 22 (навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства).
E-mail: muzey@nlb.by

Экскурсіі праводзяцца на рускай, беларускай і англійскай мовах (у музеі кнігі – на рускай і беларускай). Групы фарміруюцца па папярэднім запісе. Склад групы – да 15 чалавек. Заяўкі прымаюцца ад індывідуальных наведвальнікаў і калектыўных груп з 10.00 да 18.00 з панядзелка па суботу. Па калектыўных заяўках запіс з 5 чысла бягучага месяца на наступны месяц.

Графік правядзення экскурсій з 1 верасня па 31 мая:
аўторак, серада, пятніца – з 10.00 да 18.00;
чацвер, субота, нядзеля – з 10.00 да 17.00;
панядзелак – выхадны дзень.

Кошт экскурсій

Нацыянальная бібліятэка Беларусі з’яўляецца адным з самых распазнавальных будынкаў нашай краіны, яе візітнай карткай. Пад час агляднай экскурсіі па бібліятэцы наведвальнікаў інфармуюць пра тое, як стаць чытачом, пра кніжны фонд, каталогі і картатэкі, сістэму заказу і выдачы дакументаў. У атрыуме ўвагу гасцей прываблівае гранітны шар, які сімвалізуе каштоўнасць ведаў, бясконцасць пазнаваемага свету.

Экскурсанты знаёмяцца з асаблівасцямі мастацкага афармлення будынка бібліятэкі.
Увага гасцей акцэнтуецца на арыгінальным архітэктурным рашэнні "алмаза ведаў".
Экскурсавод расказвае пра чытальныя залы, даведачна-інфармацыйную функцыю бібліятэкі, сістэму дастаўкі літаратуры.
У ходзе экскурсіі наведвальнікі даведаюцца пра сістэму заказу і выдачы дакументаў, пра каталогі і картатэкі бібліятэкі.

У экскурсійны маршрут уваходзіць наведванне музея кнігі, дзе прадстаўлены ўнікальныя кніжныя помнікі. Частка экспазіцыі музея прысвечана гісторыі Нацыянальнай бібліятэкі.

У час экскурсіі па бібліятэцы наведвальнікі маюць магчымасць зрабіць на памяць арыгінальныя фатаграфіі ў адным з "самых незвычайных будынкаў свету".

Падчас тэматычнай экскурсіі "Мінск на далоні" наведвальнікі падымаюцца на аглядную пляцоўку, дзе атрымліваюць магчымасць палюбавацца відам сталіцы Беларусі з вышыні больш за 73 м.
111_resize.jpg Інтэрактыўная экскурсія “Ажыўшыя кнігі” – пазнавальна-займальнае падарожжа бацькоў з дзецьмі па бібліятэцы, падчас якога яны выбіраюць і заказваюць любімыя кнігі, атрымліваюць іх і чытаюць у кампаніі самых блізкіх. Падчас экскурсіі госці знаёмяцца з кнігай-малышкай і кнігай-гігантам, а з дапамогай планшэта змогуць “ажывіць” ілюстрацыі ў кнізе 4D+ з дапоўненай рэальнасцю.
Падчас экскурсіі "Дзень нараджэння ў бібліятэцы" віноўнік урачыстасці можа зрабіць памятны запіс у спецыяльнай Кнізе імянінніка.
Экскурсія "Дзень нараджэння ў бібліятэцы" ўключае займальныя гульні для імянінніка і яго гасцей у дзіцячым пакоі.
Экскурсія для дзяцей "Падарожжа ў краіну кніжных скарбаў" у захапляльнай форме знаёміць юных наведвальнікаў 10–12 гадоў з гісторыяй кнігі: першымі пісьмовымі матэрыяламі, узнікненнем і традыцыйным афармленнем рукапіснай кнігі, з вынаходніцтвам кнігадрукавання і рознымі спосабамі афармлення друкаваных кніг.
Экскурсія "Рэлігійная кніга" знаёміць з рарытэтнымі рэлігійнымі кнігамі розных канфесій з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.