ГалоўнаяМерапрыемствыКаляровыя дні
Майстар-клас дзіцячага пакоя па фларыстыцы
І застанецца песняй у народзе

Каляровыя дні

Каляровыя дні
Іншыя мерапрыемствы
1 жніўня – 21 cнежня
Дата правядзення
12.00–23.00
Час правядзення
галерэя "Панарама" (22-гі паверх)
Месца правядзення

З 1 жніўня ў бібліятэцы пачне працаваць выстаўка Ірыны Ясюкайць-Дударавай і Таццяны Грыневіч "Каляровыя дні".

Праект прадстаўляе карціны двух беларускіх мастачак з блізкім светапоглядам і эстэтычным успрыманнем. У экспазіцыі прадстаўлены работы, створаныя ў апошнія гады. На думку аўтараў, жывапіс – гэта ўніверсальная мова, зразумелая кожнаму. Як у паэзіі і музыцы, тут вобраз ствараецца з дапамогай метафар, незвычайных асацыяцый, абстрактных рытмаў. Карціны пераклікаюцца ў тэмах, але розныя ва ўспрыманні. Мастачкі перадаюць пачуцці і эмоцыі, якія выклікалі ў іх тыя ці іншыя вобразы. І кожная карціна – гэта маленькі сусвет, які змяшчаецца на чатырохкутніку звычайнага палатна, які пранізаны святлом і напоўнены адчуваннем шчасця быцця.

Фарбы, шчасце, каляровыя дні…


Запрашаем усіх падзяліць летні настрой разам з Ірынай Ясюкайць-Дударавай і Таццянай Грыневіч і наведаць галерэю "Панарама" да 21 снежня 2018 года.

Спадзяемся, што выстаўка будзе сапраўдным падарункам і прыемным падарожжам для кожнага гледача.

Уваход на выстаўку платны, складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 23, 266 37 37.

Е-mail: pr@nlb.by

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам