ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб шлюбна-сямейных спрэчках
Святло мастацтва: у бібліятэцы прэзентуюць работы выкладчыкаў БДПУ
Музейныя заняткі з мастаком-графікам Сяргеем Волкавым

Размова з адвакатам аб шлюбна-сямейных спрэчках

Размова з адвакатам аб шлюбна-сямейных спрэчках
Іншыя Мерапрыемствы
23 студзеня
Дата правядзення
16.00–17.30
Час правядзення
пам. 257с
Месца правядзення

23 студзеня адбудзецца бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Ад шлюбу да разводу: шлюбна-сямейныя спрэчкі”.

Вы атрымаеце асноўныя веды па тэме шлюбна-сямейных адносін у рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь; зможаце задаць пытанні, якія вас цікавяць, аб прававых умовах заключэння і скасавання шлюбу, раздзеле сумесна нажытай маёмасці, удзеле ў вырашэнні спрэчак, звязаных з выхаваннем і ўтрыманнем дзяцей, а таксама аб рашэнні шлюбна-сямейных спрэчак у дасудовым парадку.

Па дадзенай тэме для вас падрыхтавана выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (2-гі паверх, пам. 207b).

З лекцыяй выступіць адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, медыятар, кіруючы партнёр адвакацкага бюро “Права і сямейная медыяцыя” Ждановіч Алена Леанідаўна.


Пачатак: 16.00.

Месца правядзення: зала для групавых заняткаў (2-гі паверх, пам. 257с).

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Папярэдні запіс абавязковы.

Спіс літаратуры па тэме

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68, 293 27 28.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Аленай Ждановіч.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам