ГалоўнаяМерапрыемствыМузейныя заняткі з мастаком Сяргеем Волкавым
Выстаўка да Міжнароднага дня роднай мовы
Святочнае мерапрыемства для дзяцей да Дня абаронцаў Айчыны

Музейныя заняткі з мастаком Сяргеем Волкавым

Музейныя заняткі з мастаком Сяргеем Волкавым
Іншыя Мерапрыемствы
24 лютага
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

Запрашаем дзетак 5–12 гадоў на сустрэчу з мастаком, кніжным ілюстратарам Сяргеем Волкавым.

Сяргей Волкаў, адзін з мастакоў часопіса “Вясёлка”, праілюстраваў для дзяцей больш за 300 выданняў. У 2017 годзе мастак-графік быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Сёлета падчас падвядзення вынікаў 58-га Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” Сяргей Волкаў быў уганараваны спецыяльным дыпломам “За шматгадовы ўклад у развіццё мастацтва кнігі” ад Беларускага саюза мастакоў.


Сустрэча адбудзецца ў музеі кнігі 24 лютага (нядзеля) а 15-й гадзіне.

Кошт заняткаў: 4.50 руб.

Тэлефоны для даведак: 8 (044) 579 39 07, (8 017) 293 27 82.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам