ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем усіх жадаючых на публічныя інтэрактыўныя лекцыі пра музыку
Лясная песня
Свет без шкодных звычак

Запрашаем усіх жадаючых на публічныя інтэрактыўныя лекцыі пра музыку

Запрашаем усіх жадаючых на публічныя інтэрактыўныя лекцыі пра музыку
Іншыя Мерапрыемствы
21 сакавіка – 16 мая 2019 года
Дата правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прадстаўляюць унікальны сумесны праект “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”.

Музыказнаўцы і этнамузыколагі ў займальнай і папулярнай форме распавядуць аб музычных традыцыях беларусаў, прадэманструюць унікальныя архіўныя і экспедыцыйныя аўдыя- і відэаматэрыялы, пазнаёмяць з творчасцю сучасных беларускіх кампазітараў, харавой і духоўнай музыкай. Лекцыі прадугледжваюць як выкарыстанне мультымедыйных тэхналогій, так і выкананне ілюстрацый на музычных інструментах.

На канцэртах-лекцыях музычнай капэлы НАН Беларусі пад кіраўніцтвам Г.П. Цмыг можна будзе пачуць не толькі беларускую народную музыку, але і прыняць удзел у сумесным выкананні асобных яе ўзораў.

Праграма

Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуску сацыякультурнага цэнтра).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.



Бібліятэкарам