ГалоўнаяМерапрыемствыСавет Еўропы: 70 гадоў інтэграцыі
Свет без шкодных звычак
Сям’я – найвялікшае багацце

Савет Еўропы: 70 гадоў інтэграцыі

Савет Еўропы: 70 гадоў інтэграцыі
Іншыя Мерапрыемствы
2 мая – 10 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 2 мая па 10 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Савет Еўропы: 70 гадоў інтэграцыі”, прысвечаная 70-годдзю заснавання Савета Еўропы.

Cавет Еўропы (СЕ) – найстарэйшая і адна з найбольш аўтарытэтных і прадстаўнічых міжнародных міжурадавых арганізацый еўрапейскага кантынента. У яго склад уваходзяць 47 дзяржаў, у якіх пражывае больш за 800 млн чалавек. Штаб-кватэра СЕ размешчана ў Страсбургу (Францыя).

Савет быў створаны 5 мая 1949 года дзесяццю заходнееўрапейскімі дзяржавамі з мэтай “дасягнення большага адзінства паміж яго членамі ў імя абароны і ажыццяўлення ідэалаў і прынцыпаў, якія з’яўляюцца іх агульным здабыткам, і садзейнічання іх эканамічнаму і сацыяльнаму прагрэсу” (арт. 1 Статута). Статут арганізацыі ўступіў у сілу з 3 жніўня 1949 года.

У структуру асноўных органаў Савета Еўропы ўваходзяць Камітэт міністраў, Парламенцкая асамблея, Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы, Канферэнцыя міжнародных няўрадавых арганізацый, Еўрапейскі суд па правах чалавека, Камісар па правах чалавека. Гэтыя органы абслугоўвае Сакратарыят, які складаецца з 2 200 супрацоўнікаў. Узначальвае Сакратарыят генеральны сакратар Турб’ерн Ягланд (Нарвегія).

Цяперашнія палітычныя паўнамоцтвы Савета Еўропы былі вызначаны на Трэцяй сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў у маі 2005 года ў Варшаве, дзе былі прыняты Палітычная дэкларацыя, а таксама План дзеянняў, у якім дзяржавы-члены намецілі асноўныя задачы Савета Еўропы на бліжэйшыя гады. Яны ўключаюць у сябе ахову праў чалавека, прынцыпаў плюралістычнай дэмакратыі і вяршэнства права, развіццё прававога супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў сферы культуры, адукацыі, аховы здароўя, спорту, экалогіі, інфармацыі і г.д. Значная ўвага надаецца ахове асобы ад новых выклікаў, уключаючы барацьбу з тэрарызмам, адмываннем грошай, карупцыяй, гандлем людзьмі, незаконным абаротам чалавечых органаў, насіллем адносна дзяцей і жанчын, а таксама палітычным пытанням, звязаным з умацаваннем дэмакратычнай стабільнасці на кантыненце.

Галоўным напрамкам дзейнасці СЕ з’яўляецца распрацоўка і маніторынг выканання канвенцый, якія ўстанаўліваюць прынцыпы і напрамкі супрацоўніцтва дзяржаў-членаў ва ўсіх галінах, якія адносяцца да кампетэнцыі СЕ. Да цяперашняга моманту сістэма канвенцый СЕ ахоплівае больш за 220 нарматыўных дакументаў (шматбаковых канвенцый, пагадненняў і дадатковых пратаколаў да іх). Некаторыя з гэтых дагаворна-прававых актаў адкрыты для далучэння нееўрапейскіх дзяржаў.

Фундаментальнае значэнне для дзейнасці СЕ мае Канвенцыя аб ахове праў чалавека і асноўных свабод (ЕКПЧ). Канвенцыя была адкрыта да падпісання ў 1950 годзе і ўступіла ў сілу ў 1953 годзе. Далучэнне да ЕКПЧ абавязкова для ўсіх дзяржаў-членаў СЕ і краін-кандыдатаў – новыя дзяржавы-члены абавязаны падпісаць яе пры ўступленні ў Савет Еўропы і ратыфікаваць на працягу аднаго года. Значным дасягненнем СЕ з’яўляецца таксама распрацоўка і прыняцце іншых важных прававых дакументаў, такіх як Еўрапейская канвенцыя па прадухіленні катаванняў, Еўрапейская сацыяльная хартыя, Рамачная канвенцыя аб ахове нацыянальных меншасцей, Еўрапейская хартыя мясцовага самакіравання, Бернская канвенцыя і Еўрапейская культурная канвенцыя. Усе гэтыя дакументы прадстаўлены на выстаўцы.

Экспазіцыя налічвае больш за 70 дакументаў. Большую частку складаюць дакументы Савета Еўропы на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Савет Еўропы: гісторыя стварэння, структура, асноўныя мэты і задачы
  • Ахова праў чалавека
  • Заахвочванне сацыяльнай згуртаванасці і дэмакратычных каштоўнасцей
  • Развіццё і ўмацаванне адукацыі і аховы здароўя
  • Ахова навакольнага асяроддзя
  • Развіццё культуры і захаванне культурнай спадчыны

Прадстаўленая выстаўка будзе карыснай для студэнтаў, магістрантаў, выкладчыкаў сацыяльных і палітычных дысцыплін, спецыялістаў у галіне міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін і праў чалавека, а таксама ўсіх, хто цікавіцца працэсамі еўрапейскай інтэграцыі.

Карысныя спасылкі:


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам