ГалоўнаяМерапрыемствыСАІУ і міжнародная ахова інтэлектуальнай уласнасці
Запрашаем на самае галоўнае свята дзяцінства
Сучасны спорт з пазіцыі права

САІУ і міжнародная ахова інтэлектуальнай уласнасці

САІУ і міжнародная ахова інтэлектуальнай уласнасці
Іншыя Мерапрыемствы
28 мая – 10 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 28 мая па 10 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “САІУ і міжнародная ахова інтэлектуальнай уласнасці”.

Інтэлектуальная ўласнасць (ІУ) – сукупнасць асабістых і маёмасных правоў на вынікі інтэлектуальнай творчай дзейнасці, якія належаць аўтару, яго спадчыннікам ці іншым фізічным і юрыдычным асобам па законе або дагаворы. Інтэлектуальная ўласнасць разглядаецца як прадукт, створаны ў выніку творчай дзейнасці чалавека.

ІУ ўключае ў сябе наступныя сферы права: права прамысловай уласнасці, аўтарскае права і сумежнае права.

Да аб’ектаў ІУ адносяцца вынаходніцтвы, літаратурныя і мастацкія творы, сімволіка, назвы і выявы, якія выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах. Прававыя сістэмы ахоўваюць аб’екты ІУ з дапамогай патэнтаў, аўтарскага права, таварных знакаў, што дазваляе людзям дамагацца прызнання або атрымліваць фінансавае ўзнагароджанне за свае вынаходніцтвы або творы. Забяспечваючы баланс інтарэсаў вынаходнікаў і шырокай публікі, сістэма ІУ спрыяе стварэнню ўмоў для росквіту творчасці і інавацый.

Роля інтэлектуальнай уласнасці ў нашым жыцці вялікая, паколькі развіццё цывілізацыі заўсёды адбывалася за кошт выкарыстання творчага пачатку чалавецтва. Увасабляючы свае творчыя і інавацыйныя таленты ў тварэнні сусветнага ўзроўню, вынаходнікі, рацыяналізатары, дзеячы літаратуры і мастацтва не толькі ствараюць высокатэхналагічныя вырабы і яркія мастацкія творы, якія робяць наша жыццё сучаснай і шматстайнай, але і ўносяць вялікі ўклад у фарміраванне сучаснай эканомікі і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства.

Значэнне ІУ было ўпершыню адзначана ў дагаворах Парыжскай канвенцыі па ахове прамысловай уласнасці (1883 г.) і Бернскай канвенцыі па ахове літаратурных і мастацкіх твораў (1886 г.). Адміністратыўныя функцыі гэтых дагавораў выконвае Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ).

САІУ – гэта спецыялізаваная ўстанова Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якое займаецца пытаннямі палітыкі, умацавання супрацоўніцтва, прадастаўлення паслуг і інфармацыі ў галіне ІУ. На сённяшні дзень членамі арганізацыі з’яўляюцца 192 дзяржавы. Штаб-кватэра САІУ размешчана ў Жэневе (Швейцарыя). Генеральны дырэктар – Фрэнсіс Гары.

У Рэспубліцы Беларусь функцыянуе эфектыўная сістэма аховы ІУ. Наша краіна – удзельніца шматлікіх шматбаковых міжнародных дагавораў, якія функцыянуюць пад эгідай САІУ, а таксама шэрагу шматбаковых міжнародных дагавораў, заключаных у рамках СНД у галіне аховы прамысловай уласнасці, аўтарскага права і сумежных праў.

З лістапада 2010 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала бібліятэкай-дэпазітарыем дакументаў САІУ. Прапанаваная тэматычная выстаўка пазнаёміць чытачоў бібліятэкі з дзейнасцю гэтай арганізацыі і яе дакументамі, сярод якіх матэрыялы па міжнародным заканадаўстве ў сферы ІУ (канвенцыі, дагаворы, пагадненні), літаратура па аўтарскім праве, патэнтах і таварных знаках, штогадовыя справаздачы і кароткія агляды САІУ.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Інтэлектуальная ўласнасць: роля і месца ў развіцці сучаснага грамадства
  • САІУ і міжнародная ахова інтэлектуальнай уласнасці
  • Прамысловая ўласнасць і патэнтнае права
  • Аўтарскае права і сумежныя правы
  • Інтэлектуальная ўласнасць і развіццё інавацый
  • Ахова інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні.

Выстаўка будзе цікавая студэнтам, аспірантам, выкладчыкам юрыдычных і эканамічных факультэтаў, кіраўнікам прадпрыемстваў, супрацоўнікам навукова-даследчых і прыкладных інстытутаў, юрысконсультам і ўсім, хто цікавіцца праблемамі ІУ.

Карысныя спасылкі

Інтэлектуальная ўласнасць

Павышэнне дасведчанасці

Інфармацыйныя рэсурсы

Базы даных у галіне ІУ

Прававыя рэсурсы


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам