Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.
Тэма лекцыі: “Статус маладога спецыяліста: правы і гарантыі”
- Хто адносіцца да катэгорыі маладых спецыялістаў?
- Размеркаванне выпускнікоў і накіраванне іх на работу
- Асаблівасці заключэння і ўмовы працоўнага дагавора з маладым спецыялістам. Абавязкі наймальніка
- Выплаты і кампенсацыі, належныя па заканчэнні навучання і звязаныя з пераездам маладога спецыяліста
- Адмова ад працы па размеркаванні, пераразмеркаванне
На гэтыя і іншыя пытанні, звязаныя з прадастаўленнем гарантый і кампенсацый выпускнікам, якім месца працы прадастаўлена шляхам размеркавання, адкажа практыкуючы адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Тамашэўская Алеся Леанідаўна.
Па дадзенай тэме падрыхтавана выстаўка літаратуры з фондаў бібліятэкі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).
Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Пачатак: 16.00.
Месца правядзення: зала для групавых заняткаў (пам. 257с).
Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 28 68, 293 27 28.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.
Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з адвакатам на тэму “Статус маладога спецыяліста: правы і гарантыі”.