ГалоўнаяМерапрыемствы“І радасць, і турботы, і святло…”
ААН для міру і развіцця
Будучыня планеты без галечы і дыскрымінацыі

“І радасць, і турботы, і святло…”

“І радасць, і турботы, і святло…”
Іншыя Мерапрыемствы
15 кастрычніка – 27 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 15 кастрычніка па 27 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “І радасць, і турботы, і святло…”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Максіма Лужаніна (1909–2001).

Максім Лужанін (Аляксандр Амвросьевіч Каратай) – патрыярх беларускай літаратуры, пісьменнік шматграннага таленту. Творчая спадчына яго надзвычай багатая: вершы і паэмы, аповесці і апавяданні, крытычныя артыкулы і творы для дзяцей, успаміны, нататкі пра мову, кінасцэнарыіі і пераклады. Сам жа аўтар, хоць і спрабаваў пяро ў розных жанрах, заўсёды заставаўся адданым паэзіі. Асаблівасць паэзіі М. Лужаніна заключаецца ва ўменні раскрыць сутнасць складаных з’яў, за лёсам аднаго чалавека бачыць лёс цэлага пакалення і гісторыю краіны.

Першы раздзел выстаўкі “Сакрэт жыццёвай мудрасці” знаёміць наведвальнікаў са зборамі твораў і кнігамі выбраных твораў пісьменніка, са шматлікімі зборнікамі паэзіі Максіма Лужаніна, сярод якіх “Галасуе вясна за вясну”, “Шырокае поле вайны”, “Поступ”, “Моваю сэрца”, “Прасторы”, “Росы на коласе”, “Лявоніха”, “Галасы пад выраем”, “Паразмаўляй са мной, зямля”, а таксама паэмай-казкай “Хто робіць пагоду”, зборнікам гумару “Сілівон на дачы”, аповесцю “Наўздагон за падвойнікам”, кнігай апавяданняў і абразкоў “Людзі, птушкі, прастор”, крытычнымі зборнікамі “Вачыма часу”, “З ранку да вечара” і інш. Асабліва вылучаецца кніга “Колас расказвае пра сябе”. У ёй пісьменнік глыбока, цікава паведаў нашчадкам пра шматлікія незабыўныя сустрэчы з народным песняром Беларусі, пра тое як жыў, працаваў, пісаў свае творы Якуб Колас.

“Дужасць крылаў яго” – раздзел выстаўкі прысвечаны перакладчыцкай дзейнасці Максіма Лужаніна. Дзякуючы яму па-беларуску загучалі паасобныя вершы А. Пушкіна, У. Маякоўскага, А. Міцкевіча, камедыя А. Грыбаедава “Гора ад розуму”, аповесці М. Гогаля “Вечары на хутары ля Дзіканькі”, раман “Маладая гвардыя” А. Фадзеева і інш. Асобна ў экспазіцыі прадстаўлены творы М. Лужаніна ў перакладах.

Раздзел “Лёс паэта – лёс народа” знаёміць з публікацыямі, змешчанымі ў энцыклапедычных выданнях, артыкуламі літаратурных крытыкаў М. Арочкі, Р. Бярозкіна, У. Гніламёдава, М. Лазарука і іншых даследчыкаў пра жыццё і творчасць Максіма Лужаніна.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 220 дакументаў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам