ГалоўнаяМерапрыемствыПарламент – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь: шляхі ўдасканалення
Спектакль у бібліятэцы: малышам паказалі казку пра сапраўднае сяброўства
Энергазберажэнне: учора, сёння, заўтра

Парламент – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь: шляхі ўдасканалення

Парламент – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь: шляхі ўдасканалення
Іншыя Мерапрыемствы
4 – 18 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207b
Месца правядзення

З 4 па 18 лістапада ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстаўка “Парламент – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь: шляхі ўдасканалення”, прымеркаваную да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліка Беларусь уступіла ў трэцяе тысячагоддзе, ідучы курсам стабільнасці і грамадзянскай згоды, маючы падмурак трывалых палітычных, эканамічных і прававых асноў. На захаванне міру і спакою ў Беларусі прадуктыўна і ў цесным узаемадзеянні працуюць усе галіны ўлады.

Заканадаўчую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе Парламент – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, які складаецца з дзвюх палат – Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Нацыянальны сход носіць прадстаўніцкі характар, выказвае інтарэсы грамадзян Рэспублікі Беларусь. У склад Палаты прадстаўнікоў уваходзяць 110 дэпутатаў. Выбранне дэпутатаў палаты прадстаўнікоў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з законам на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Пытанні, аднесеныя да кампетэнцыі Палаты прадстаўнікоў, замацаваны ў артыкуле 97 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Савет Рэспублікі прадстаўляе палату тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Ад кожнай вобласці і г. Мінска тайным галасаваннем на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў кожнай вобласці і г. Мінска абіраецца па 8 членаў Савета Рэспублікі. 8 членаў Савета Рэспублікі прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Пытанні, аднесеныя да кампетэнцыі Савета Рэспублікі, замацаваны ў артыкуле 98 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Існуючы колькасны склад Парламента Рэспублікі Беларусь з’яўляецца аптымальным, што дазваляе Нацыянальнаму сходу, з аднаго боку, быць органам дастаткова шырокага прадстаўніцтва народа Рэспублікі, а з другога – працаздольным.

Асноўная функцыя любога Парламента – заканатворчая (разам з кантрольнай і распарадчай). Прыняцце законаў – справа абедзвюх палат, аднак заканатворчы працэс заўсёды пачынаецца ў Палаце прадстаўнікоў. Згодна з беларускім заканадаўствам любы законапраект, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй, спачатку разглядаецца ў Палаце прадстаўнікоў, а затым у Савеце Рэспублікі. Галоўная задача Парламента заключаецца ў павышэнні актыўнасці дэпутатаў у вырашэнні канкрэтных заканадаўчых праблем, прыняцці законаў, якія адкрываюць прастор для эканамічнага росту і дабрабыту нашых грамадзян.

Выстаўка прызначана для палітолагаў, работнікаў выбарчых камісій і дзяржаўных органаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, у каго выклікаюць цікавасць працэсы развіцця беларускай дзяржавы.

Экспазіцыя налічвае больш за 50 дакументаў: кніг, брашур, перыядычных выданняў, аўтарэфератаў дысертацый на рускай мове.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Парламент Рэспублікі Беларусь: канстытуцыйна-прававы аспект
  • Месца і роля Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у канстытуцыйнай сістэме падзелу ўладаў
  • Заканадаўчая і міжнародная дзейнасць Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
  • Арганізацыйна-прававое забеспячэнне выбараў у Рэспубліцы Беларусь
  • Прававая адказнасць у сферы выбарчых праваадносін у Рэспубліцы Беларусь

Карысныя спасылкі:

Каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прыняты пастановы па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры па тэме

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам