ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб захаванні інтарэсаў непаўналетніх пры разводзе і падзеле маёмасці
“Украінская Касандра”: кніжная выстаўка, прысвечаная творчасці Лесі Украінкі
Афрыка як на далоні: запрашаем наведаць новую экспазіцыю

Размова з адвакатам аб захаванні інтарэсаў непаўналетніх пры разводзе і падзеле маёмасці

Размова з адвакатам аб захаванні інтарэсаў непаўналетніх пры разводзе і падзеле маёмасці
Іншыя Мерапрыемствы
20 лютага
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257с
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма лекцыі: “Непаўналетнія: захоўваем інтарэсы пры разводзе і падзеле маёмасці”.

  • Спрэчкі па пытанні ўтрымання і выхавання сумесных непаўналетніх дзяцей.
  • Як спагнаць аліменты?
  • З якога ўзросту дзіця можа мець ва ўласнасці маёмасць?
  • Узнікненне ў дзяцей долі ў праве ўласнасці на маёмасць іх бацькоў.
  • Якія здзелкі маюць права самастойна здзяйсняць непаўналетнія?

На гэтыя і іншыя пытанні ўзаемаадносін паміж бацькамі і дзецьмі пасля разводу, а таксама захавання інтарэсаў непаўналетніх пры падзеле маёмасці адкажа загадчык спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі № 2 па абслугоўванні суб’ектаў гаспадарання Мінскай абласной калегіі адвакатаў Ігар Вячаслававіч Шыраеў.

Па дадзенай тэме падрыхтавана выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Ігарам Шыраевым.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам