ГалоўнаяМерапрыемствыКрасуй, мая краіна
Недапісанае слова
Праблемы наркаманіі скрозь прызму права

Красуй, мая краіна

Красуй, мая краіна
Іншыя Мерапрыемствы
3 ліпеня – 12 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) у бібліятэцы арганізавана тэматычная выстаўка “Красуй, мая краіна”.

Экспазіцыя налічвае каля 100 дакументаў. У яе ўключаны выданні, якія расказваюць пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці, сучасны стан развіцця краіны, дасягненні ў сацыяльна-эканамічнай, навуковай і культурнай сферах, знешнепалітычныя і знешнеэканамічныя сувязі. На выстаўцы знайшлі адлюстраванне лепшыя традыцыі беларускага народа, унікальныя прыродныя багацці краіны.

У 2020 годзе Беларусь адзначае 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, таму ў асобным раздзеле выстаўкі, прысвечаным гэтай знакавай падзеі, прадстаўлены кнігі, якія апавядаюць пра гераізм, мужнасць і стойкасць беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, яго самаахвярную адданасць сваёй Радзіме.

Раздзел “Краіна Беларусь” змяшчае выданні па гісторыі роднага краю, грамадска-палітычную і сацыяльную літаратуру пра сучасны стан рэспублікі і шляхі яе далейшага развіцця.

У экспазіцыйнай частцы “Сучасны партрэт культуры і мастацтва Беларусі” дэманструюцца кнігі пра культурна-гістарычную спадчыну, помнікі культавай архітэктуры, а таксама энцыклапедычныя даведнікі, фотаальбомы, буклеты, якія раскрываюць багатае культурнае жыццё і ствараюць прывабны імідж Беларусі.

Выстаўка разлічана на шырокую аўдыторыю і будзе запатрабаваная сярод тых,  хто цікавіцца развіццём і сучасным станам Беларусі.

Экспазіцыя размешчана на 2-м паверсе кальцавога калідора і будзе доўжыцца да 12 верасня 2020 г.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам