ГалоўнаяМерапрыемствыУ свеце таямніц і загадак
“Я на плыце сваіх гадоў...”
Тонкая лірыка пейзажу

У свеце таямніц і загадак

У свеце таямніц і загадак
Іншыя Мерапрыемствы
1 верасня – 11 лістапада
Дата правядзення
10.00–19.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 1 па 25 верасня ўсіх аматараў вострасюжэтных твораў запрашаем у чытальную залу аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164) на выставу “У свеце таямніц і загадак”.

Кнігі адкрываюць унікальны, напоўнены таямніцай і чараўніцтвам свет, які вабіць кожнага з нас. Хтосьці аддае перавагу гістарычным або любоўным раманам, хтосьці фантастыцы ці фэнтэзі, а для многіх любімы жанр – дэтэктыў. Самастойна скласці лагічны ланцужок падзей, праявіць праніклівасць і паспрабаваць раскрыць злачынства – што можа быць больш займальным!?

У экспазіцыі “У свеце таямніц і загадак”, арганізаванай да 130-годдзя з дня нараджэння Агаты Крысці, прадстаўлены творы не толькі родапачынальнікаў дэтэктыўнага жанру, але і сучасных аўтараў.


Час работы выстаўкі
пн. – чц.: 10.00–19.00
пт.: 10.00–18.00
сб., ндз. – выходны

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Спіс літаратуры па тэме

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна замовіць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял пададзены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.


Мерапрыемствы

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

07.06.2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

06.05.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.



Бібліятэкарам