ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Чароўныя кветкі”
VII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры” ў новым фармаце
Анатомія дызайну

Запрашаем на творчыя заняткі “Чароўныя кветкі”

Запрашаем на творчыя заняткі “Чароўныя кветкі”
Іншыя Мерапрыемствы
10 кастрычніка
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

10 кастрычніка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Чароўныя кветкі”.

Дзецям будзе прадастаўлена магчымасць праявіць cвои мастацкія здольнасці ў стварэнні незвычайных кветак. Для іх выканання будуць выкарыстаны гафрыраваная і каляровая папера, ватовыя і драўляныя палачкі, пластылін, гуаш і дэкаратыўныя матэрыялы.

Цудоўны настрой і станоўчыя эмоцыі падорыць вясёлая музыка і ўдзел у размінцы “Сонейка”.


Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам