ГалоўнаяМерапрыемствыШрыфт як паведамленне, успаміны, інфармацыя і твор мастацтва
Серыя вебінараў “Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы публічных бібліятэк”
ЮНЕСКА: з мінулага ў будучыню

Шрыфт як паведамленне, успаміны, інфармацыя і твор мастацтва

Шрыфт як паведамленне, успаміны, інфармацыя і твор мастацтва
Іншыя Мерапрыемствы
29 кастрычніка – 20 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

29 кастрычніка ў бібліятэцы пачне работу выстаўка “Шрыфт: litera in primo”, прымеркаваная да 75-гадовага юбілею Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

У экспазіцыі прадстаўлены работы студэнтаў БДАМ і яе выкладчыкаў: дэкана факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Усевалада Свентахоўскага і дацэнта кафедры графічнага дызайну Генадзя Мацуры.

Выданні, якія натхнілі мастакоў на захапляльныя віражы ў напісаннях, захоўваюцца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі. Падчас урачыстага адкрыцця наведвальнікі галерэі змогуць на свае вочы ўбачыць першасныя шрыфтавыя кампазіцыі.

Спалучэнне літар, перш за ўсё, прызвана даносіць інфармацыю. Сэнсавая, мастацкая, сімвалічная роля буквіцы (ініцыяла, першай літары главы) добра вядома даследчыкам і аматарам. Шрыфт таксама можа стаць паведамленнем, успамінам, інфармацыяй і, больш за тое, – творам мастацтва.

Самыя патрабавальныя госці будуць мець магчымасць захапіцца элегантна стрыманым мастацтвам і атрымаюць бязмежную эстэтычную асалоду ад наведвання выстаўкі “Шрыфт: litera in primo”.


Урачыстае адкрыццё выстаўкі “Шрыфт: litera in primo” пачнецца а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
На адкрыццё ўваход вольны, у іншы час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Наведаць выстаўку можна да 20 сакавіка 2021 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37293 28 33.
E-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выстаўкі “Шрыфт: litera in primo”.

Мерапрыемствы

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

07.06.2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

06.05.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.



Бібліятэкарам