ГалоўнаяМерапрыемствыНезабыўнае: у бібліятэцы адкрываецца выстава, прымеркаваная да 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны
Зачараванне бляскам: другі майстар-клас па вырабу і дэкарыраванню аксесуараў
Запрашаем на творчыя заняткі “Пацешны вожык”

Незабыўнае: у бібліятэцы адкрываецца выстава, прымеркаваная да 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны

Незабыўнае: у бібліятэцы адкрываецца выстава, прымеркаваная да 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны
Іншыя Мерапрыемствы
17 чэрвеня – 5 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Мабільная" (3-ці паверх)
Месца правядзення

17 чэрвеня ў 16.00 у галерэі “Мабільная” (3-ці паверх) адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Незабыўнае: спектаклі і фільмы пра вайну”.

Экспазіцыя прадставіць фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў, прадэманструе гледачу панараму кіна- і тэатральнай творчасці аб Вялікай Айчыннай вайне, нагадае назвы фільмаў і спектакляў, імёны акцёраў і рэжысёраў, гады прэм’ер, сюжэты кінастужак і п’ес, пакажа, як развівалася стаўленне да падзей ваенных гадоў, пераасэнсоўвалася пройдзенае, перажывалася ўбачанае.

Наведвальнікаў чакаюць эксклюзіўныя фатаграфіі і матэрыялы аб легендарных і любімых гледачамі фільмах і спектаклях: “Два байцы”, “Чакай мяне”, “Балада пра салдата” па сцэнарыі камандзіра штаба ВПС В. Яжова; “Ідзі і глядзі” па сцэнарыі партызана А. Адамовіча; “Знак бяды” па аповесці В. Быкава, “Вазьму твой боль” па рамане І. Шамякіна, легендарны спектакль Ю. Любімава “А зоры тут ціхія...” па аповесці франтавіка Б. Васільева, пастаўлены ў Тэатры на Таганцы…

Выстава пазнаёміць са сцэнарыямі да фільмаў, фотадакументамі, артыкуламі з перыядычных выданняў аб дзейнасці Беларусьфільма ў ваенны і пасляваенны перыяды. Энцыклапедыі, навукова-папулярная літаратура, рэдкія фотаматэрыялы з фондаў НББ распавядуць аб дзейнасці беларускіх тэатраў у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Расійская дзяржаўная бібліятэка мастацтваў.


На адкрыццё ўваход свабодны, у іншы час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Выстава будзе працаваць да 5 верасня 2021 г.
Дата заканчэння экспазіцыі можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам