ГалоўнаяМерапрыемствыПершы беларускі
Бунтар, правакатар, геній
Размова з адвакатам аб парадку іпатэчнага крэдытавання пры набыцці (будаўніцтве) жылля

Першы беларускі

Першы беларускі
Іншыя Мерапрыемствы
20 кастрычніка – 31 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (3-ці паверх)
Месца правядзення

Да 100-годдзя з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на трэцім паверсе кальцавога калідора бібліятэкі арганізавана выстаўка “Першы беларускі”.

Вялікі юбілей адзначае сёлета адзін з найбуйнейшых культурных, адукацыйных, навуковых і інавацыйна-вытворчых цэнтраў краіны. 100 год таму, 30 кастрычніка 1921 г., адчыніў дзверы для сваіх першых студэнтаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (далей – БДУ).

Стварэнне ўніверсітэта ў Беларусі стала сапраўднай нацыянальнай падзеяй ХХ ст. На базе яго факультэтаў у 1930–1932 гг. былі заснаваны Мінскі медыцынскі інстытут, Мінскі педагагічны інстытут, Беларускі інстытут народнай гаспадаркі, Мінскі юрыдычны інстытут, шэраг галіновых ВНУ, якія ў 1933 г. увайшлі ў склад Беларускага політэхнічнага інстытута.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны на шасці факультэтах універсітэта вучыліся больш за дзве тысячы студэнтаў, прафесарска-выкладчыцкі склад налічваў 150 чалавек.

Выстаўка ўзгадвае раннія “старонкі жыцця” ўніверсітэта, калі закладваўся яго падмурак, з’явіліся першыя факультэты, у аўдыторыі прыйшлі першыя студэнты, у Мінск прыехала першая кагорта ўніверсітэцкіх прафесараў, пачалі выпускацца першыя студэнцкія газеты і часопісы, было створана навуковае таварыства БДУ і пачалі актыўна выдавацца разнастайныя навуковыя працы, з’явіліся першыя выпускнікі і першыя аспіранты. Экспануюцца арыгіналы архіўных дакументаў аб заснаванні ўніверсітэта 1919–1921 гг. Асаблівую ўвагу прыцягваюць аўтарскія навуковыя працы і манаграфіі 1-й чвэрці ХХ ст. першага выкладчыцкага складу БДУ, створаныя для першых навучэнцаў. Сярод іх кнігі з аўтографамі выкладчыкаў У.М. Іваноўскага, М.М. Піятуховіча, В.В. Якуніна.

Вылучаецца раздзел, прысвечаны асобе і дзейнасці першага рэктара БДУ Уладзіміра Іванавіча Пічэты, які адыграў вызначальную ролю ў станаўленні ўніверсітэта. Сярод спадчыны выбітнага гісторыка-славіста – аўтарская манаграфія 1917 г., пасля абароны якой ён атрымаў вучоную ступень магістра, а пазней – доктара гісторыі, і выданні з каштоўнымі аўтографамі. Дэманструюцца выданні з уласным аўтографам У.І. Пічэты і прысвячэннямі, адрасаванымі яму яго першым аспірантам Т.І. Забелам, прафесарам У.М. Ігнатоўскім, а таксама дырэктарам Дзяржаўнай бібліятэкі БССР І.Б. Сіманоўскім.

Аб агульнай гісторыі БДУ і нацыянальнай кніжнай скарбніцы нагадваюць выданні, адзначаныя пячаткай “Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка”, а таксама асабістыя дакументы супрацоўнікаў Дзяржаўнай бібліятэкі БССР, якія былі выпускнікамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Зацікавяць і юбілейныя выданні розных гадоў, прысвечаныя БДУ. Сярод іх – сучасныя серыі “Белорусский государственный университет: 100 лет на благо Отечества” і “Памяць і слава”, якія на падставе арыгінальных дакументаў, успамінаў сучаснікаў і іншых матэрыялаў прадстаўляюць біяграфіі тых, хто стаяў ля вытокаў, засвойваў і развіваў новыя кірункі фундаментальных і прыкладных навуковых ведаў, фарміраваў навуковыя школы.


Выстаўка будзе працаваць з 20 кастрычніка да 31 студзеня 2022 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Запрашаем усіх жадаючых да прагляду экспазіцыі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам