ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Маленькі сувенір”
Я – дзіця. Я – чалавек
Запрашаем на сустрэчу з лемолагам Віктарам Язневічам

Запрашаем на творчыя заняткі “Маленькі сувенір”

Запрашаем на творчыя заняткі “Маленькі сувенір”
Іншыя Мерапрыемствы
13 лістапада
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

13 лістапада дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Маленькі сувенір”, на якіх дзеці зробяць незвычайна прыгожы сувенір з рознакаляровых накрывак ад звычайных пластыкавых бутэлек.

Для ўвасаблення крэатыўнай ідэі ўсяго толькі спатрэбіцца яркая кардонная аснова, некалькі накрывак і дэкаратыўных дэталей з каляровай паперы. Калі замацаваць выраб на магнітную палоску, атрымаецца арыгінальны сувенірны магніцік.

Прачытаўшы апавяданне “Мяшок з прадметамі”, дзеці паразважаюць пра тое, што неабходна рабіць, каб зберагчы прыроду ад смецця.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам