ГалоўнаяМерапрыемствы“Цікава пачытаць”: кніга Вольгі Нікольскай “Фей па імені Свецік”
Круглы стол “«Сцежкамі…» Міхася Зарэцкага”: да 120-годдзя з дня нараджэння
Паэзіі святло зямное

“Цікава пачытаць”: кніга Вольгі Нікольскай “Фей па імені Свецік”

“Цікава пачытаць”: кніга Вольгі Нікольскай “Фей па імені Свецік”
Іншыя Мерапрыемствы
20 лістапада
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

20 лістапада дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Вольгі Нікольскай “Фей па імені Свецік”.

Добры зубны фей Свецік не падобны да сваіх братоў з Зубнога Каралеўства: ён не проста кладзе пад падушку малыша падаруначак, замест малочнага зубіка, які выпаў. Яму ўдаецца выканаць самыя запаветныя дзіцячыя жаданні: памірыць бацькоў, знайсці вернае дружалюбнае шчаня, выправіць дрэнны ўчынак. Знаходзіць мудрае рашэнне і спраўляцца з нечаканымі сітуацыямі маленькаму фею дапамагаюць кот Мурлыка, сабака Мастак, гаворачы голуб і гарэзлівае воблачка.

На занятках дзеці патанцуюць пад вясёлую музыку з феяй танцаў, пагуляюць у гульню на спрыт “Блытаніна” і зробяць з каляровай паперы чарадзейную палачку Свеціка.


Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам