ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Качачкі”
Навагодні спектакль у Нацыянальнай бібліятэцы! Прыходзьце, будзе казачна цікава!
Слова – багацце

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Качачкі”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Качачкі”
Іншыя Мерапрыемствы
27 лістапада
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

27 лістапада дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Качачкі”.

З каляровых папяровых кругоў рознага памеру дзеці зробяць аб’ёмны выраб – пацешных качачак, якія ляцяць над сажалкай. Яны навучацца камбінаваць розныя па велічыні і колеры геаметрычныя фігуры і ствараць аб’ёмную аплікацыю, згінаючы кругі і прыклейваючы элементы вырабу на ліст-аснову.

Дапоўніць займальны творчы працэс чытанне казак “Брыдкае качаня” Г.Х. Андэрсана, “Шэрая Шыйка” Д.Н. Маміна-Сібірака і “Ребята и утята” М. Прышвіна.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Наш курс – эфектыўнасць і якасць!

20.05.2024

З 20 мая па 17 чэрвеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць выстава “Наш курс – эфектыўнасць і якасць!”, прымеркаваная да Года якасці.



Бібліятэкарам