ГалоўнаяМерапрыемствыВенцаносная сям'я. Шлях Любові
Урокі па тэме “Мастацтва” ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі
Круглы стол “Я прыйшоў дзеля вас…”

Венцаносная сям'я. Шлях Любові

Венцаносная сям'я. Шлях Любові
Іншыя Мерапрыемствы
4 лютага – 3 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Мабільная" (3-ці паверх)
Месца правядзення

4 лютага ў галерэі "Мабільная" (3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё экспазіцыі "Венцаносная сям'я. Шлях Любові".

Выставачны праект распавядае пра жыццё, служэнне і духоўны шлях апошняга рускага імператара Мікалая II і яго сям'і – імператрыцы Аляксандры, цэсарэвіча Аляксея, вялікіх княжон Вольгі, Таццяны, Марыі і Анастасіі.

На выставе прадстаўлена больш за 200 экспанатаў. Шматлікія фотаздымкі і рэпрадукцыі карцін, жыццяпіс сям'і Раманавых, дзённікавыя запісы, дакументы, сведчанні відавочцаў даюць магчымасць пагартаць старонкі жыцця венцаноснай сям'і. На чорна-белых здымках захаваны розныя моманты іх жыцця, пачынаючы з дзіцячых гадоў цэсарэвіча Мікалая і заканчваючы яго апошнімі днямі. Большасць кадраў вельмі асабістыя, дамашнія і прасякнуты любоўю паміж мужам і жонкай, бацькамі і дзецьмі. Адлюстроўваюць фатаграфіі і шчырую адказнасць адносна сваіх абавязкаў, глыбокае разуменне хрысціянскіх канонаў.

Матэрыялы для экспазіцыі прадстаўлены Расійскім гістарычным таварыствам, фондам "История Отечества" і Дзяржаўным архівам Расійскай Федэрацыі.

Аўтар і куратар праекта – прэс-сакратар епархіяльнага ўпраўлення Магілёўскай праваслаўнай епархіі Ілья Сідаровіч, які супрацоўнічаў з маскоўскім фотамастаком Генадзем Малафеевым і прадстаўніком прыходу Феадораўскага Гасударава сабора ў Царскім Сяле Сяргеем Ілюхіным.

Экспазіцыя прадстаўлена па блаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна.

Азнаёміцца з выставай "Венцаносная сям'я. Шлях Любові" можна да 3 красавіка 2022 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
На адкрыццё ўваход свабодны, у астатні час – па сацыякультурным або чытацкім білеце.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам