ГалоўнаяМерапрыемствыФестываль пейзажа
Запрашаем на творчыя заняткі “Падарунак для капітана”
Бестселер па-беларуску

Фестываль пейзажа

Фестываль пейзажа
Іншыя Мерапрыемствы
22 лютага – 23 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

З 22 лютага у Нацыянальнай бібліятэцы працуе выстава “Фестываль пейзажа”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння Вітольда Бялыніцкага-Бірулі (1872–1957).

Фестываль пейзажа – даніна пашаны вядомаму мастаку, найбуйнейшаму беларускаму пейзажысту, што стварыў сапраўдную пейзажную галерэю вобразаў беларускай прыроды.

Невыпадкова экспазіцыя пачынаецца з палатна “Майстэрня В. Бялыніцкага-Бірулі ў сядзібе «Чайка»” Алены Дзедавай. З гэтай сядзібай звязана вялікая частка творчага і асабістага жыцця майстра. Яе наваколле стала невычэрпнай крыніцай матываў для творчасці мастака. Там жа і закончылася доўгае, насычанае падзеямі і няпростае жыццё творцы.

Выдатныя краявіды, выкананыя ў традыцыйнай манеры, напаўняюць прастору галерэі адчуваннем сонца, холаду, снегу, марознага паветра. Лірычны і стрыманы, сугучны спакойнаму каларыту беларускай прыроды, жывапіс Уладзіміра і Паўла Масленікавых; цёплы і празрысты, падобны на акварэль, гарадскі пейзаж Васіля Пешкуна; трапяткія драўляныя хаткі Наталлі Шапавалавай і Міхаіла Крота. Рэалістычныя карціны Антона Вырвы вылучаюцца асаблівай тонкасцю, мяккасцю і глыбінёй успрымання і перадачы зімовага, веснавога і летняга наваколля. Нечаканым кантрастам на іх фоне выступаюць сакавітыя пейзажы Юліі Мацура.

Многім палотнам на выставе ўласцівы вобразна-паэтычны пачатак, мелодыка танальных спалучэнняў, філасофскае асэнсаванне натуральных матываў. Пейзажы Алы Страуты, Святланы Рыжыкавай, Веры Каўзановіч, Сяргея Пісарэнкі, Уладзіміра Рынкевіча адметныя індывідуальнасцю і філасофскай змястоўнасцю.

Адметная індывідуальная манера, цікавыя кампазіцыйныя рашэнні, выразная пластыка – гэта наогул тыя рысы, што вызначаюць абсалютную большасць прадстаўленых твораў і выяўляюць мастацкі ўзровень выставы.

У кожнага пейзажыста свая творчая задача, аднак ёсць і тое, што іх аб’ядноўвае, – гэта любоў да жыцця, удзячныя і ўважлівыя адносіны да навакольнага свету.

З 11 лютага па 20 сакавіка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Лірычны пейзажыст з Бялыніч”, прысвечаная 150-гадоваму юбілею Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

Выстава “Фестываль пейзажа” працуе ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) да 23 мая 2022 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

07.06.2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

06.05.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.



Бібліятэкарам