ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на заняткі “Цікава пачытаць” па кнігах А. Гундэр
Герой эпічнай паэмы
Запрашаем на музейныя чытанні “Прыгоды ката”

Запрашаем на заняткі “Цікава пачытаць” па кнігах А. Гундэр

Запрашаем на заняткі “Цікава пачытаць” па кнігах А. Гундэр
Іншыя Мерапрыемствы
19 сакавіка
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

19 сакавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі цыкла “Цікава пачытаць”.

Дзеці пазнаёмяцца з кніжкамі Анастасіі Гундэр “Подарок для слонёнка” і “Всего один апельсин”.

Мілае добрае сланяня вельмі любіць бегаць і адкрываць для сябе новы свет. Вось толькі ўсе вакол чамусьці сварацца на яго за шум і гучны тупат.

Як дапамагчы маленькаму слоніку, удзельнікі даведаюцца, прачытаўшы казку. А знайсці адказы на пытанні пра жыццё самых вялікіх жывёл дапаможа пазнавальная кніга “Слоны” з серыі “Што ёсць што”.


Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам