ГалоўнаяМерапрыемствы“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстава па выніках LХI Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”
Запрашаем на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Папа, мама, бабушка, восемь детей и грузовик”
О спорт, ты – мір!

“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстава па выніках LХI Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстава па выніках LХI Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”
Іншыя Мерапрыемствы
31 сакавіка – 31 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (3-ці паверх)
Месца правядзення

З 31 сакавіка па 31 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (кальцавы калідор, 3-ці паверх) праходзіць выстаўка выданняў, адзначаных узнагародамі LХI Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”.

Штогод пачынаючы з 1960-га вынікі працы беларускіх выдаўцоў традыцыйна падводзяцца на конкурсе “Мастацтва кнігі”. Яго заснавальнікам выступае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Мэта – развіццё мастацтва беларускай кнігі, павышэнне яе канкурэнтаздольнасці, мастацкай і паліграфічнай культуры. Гэта своеасаблівая творчая справаздача выдаўцоў, мастакоў, паліграфістаў, якія стварылі лепшыя ўзоры друкаванай прадукцыі за мінулы год.

Удзел у конкурсе ўзялі 35 беларускіх выдавецтваў рознай формы ўласнасці. Было пададзена 160 выданняў. Галоўнай намінацыяй конкурсу па традыцыі стаў “Трыумф”. Акрамя гэтага, пераможцы былі вызначаны ў тэматычных намінацыях: “Адзінства”, “ЛІТ-фармат”, “Падручнік новага стагоддзя”, “Фотапогляд”, “Разам з кнігай мы расцём”, “Залатыя скрыжалі”, “АРТ-кніга”, “Навука і веды”, “Духоўнасць”; спецыяльных намінацыях: “За ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны”, “Садружнасць”, “У люстэрку часу”, “Беларусь памятае” і персанальнай – “Майстэрства”.

Вышэйшую ўзнагароду конкурсу ў намінацыі “Трыумф” атрымала выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” за кнігу Сяргея Мусіенкі “Гордость ЗА Беларусь”. Яно ўдастоена ганаровага знака-сімвала “Залаты фаліянт” і ганаровага дыплома імя Францыска Скарыны. Пераможцы ўсіх астатніх намінацый былі ўзнагароджаны ганаровым знакам-сімвалам “Залаты фаліянт” і спецыяльным дыпломам. Сярод фаварытаў – выдавецкі дом “Беларуская навука”: на яго рахунку перамога ў 8 намінацыях.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымала дыплом пераможцы за выданне “Паводле Лукі Святое Евангелле” ў намінацыі “За ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны”.

Лепшым ілюстратарам прызнана Лізавета Пастушэнка за ілюстрацыі да кнігі “Жоўты бусел”, лепшым дызайнерам – Міхась Дайлідаў за серыю кніг “Народная бібліятэка”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі шчыра віншуе пераможцаў і прызёраў нацыянальнай прэміі “Мастацтва кнігі” і запрашае ўсіх жадаючых азнаёміцца з лепшымі выданнямі Беларусі 2021 года.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам