ГалоўнаяМерапрыемствыПравобраз Сусвету: у бібліятэцы пройдзе майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве
Сакрэты багатага ўраджаю
Знакі беларускага алфавіта

Правобраз Сусвету: у бібліятэцы пройдзе майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве

Правобраз Сусвету: у бібліятэцы пройдзе майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве
Іншыя Мерапрыемствы
6 красавіка
Дата правядзення
16.00–19.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл майстар-класаў з вядомымі народнымі майстрамі Беларусі ў межах выставачнага праекта “Жывыя крыніцы”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

6 красавіка а 16-й гадзіне адбудзецца сустрэча з  майстрам народнай творчасці Алай Аўсяннікавай па дэкарыраванні яек у тэхніцы “інкрустацыя саломкай”.

Інкрустацыя саломкай – адна з найбольш вядомых і арыгінальных традыцый беларускага прыкладнога мастацтва. Яскравыя, выразныя, створаныя з майстэрствам і любоўю да дэталяў, драўляныя сувеніры з залатымі арнаментамі з’яўляюцца візітнай карткай нашага краю.

Для інкрустацыі майстры часцей за ўсё выкарыстоўваюць жытнюю саломку. Яе наразаюць квадрацікамі, ромбікамі або палоскамі, а затым наляпляюць на паверхню. Для павелічэння кантрасту паміж узорам з саломкі і цёмным фонам упрыгожаную паверхню пакрываюць лакам.

На майстар-класе наведвальнікі змогуць зрабіць велікоднае яйка – неадменны атрыбут і незвычайны падарунак на адно з галоўных рэлігійных свят хрысціян – Вялікдзень. У славянскіх народаў гэты сімвал асацыіраваўся з урадлівасцю зямлі, вясновым адраджэннем прыроды і лічыўся правобразам Сусвету.


Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Жывыя крыніцы”:
  • для дарослых – 6 рублёў;
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў – 3 рублі;
  • сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) – 11 рублёў;
  • сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13 рублёў;
  • шматдзетныя сем’і (пры прад'яўленні дакумента) – 13 рублёў.
Бясплатна:
  • дзеці да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзі з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні дакумента);
  • суправаджаючыя груп школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 50.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам