ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей у падарожжа па Млечным шляху
Жавароначкі, прыляціце, вясну-красну прынясіце!
Сакрэты багатага ўраджаю

Запрашаем дзяцей у падарожжа па Млечным шляху

Запрашаем дзяцей у падарожжа па Млечным шляху
Іншыя Мерапрыемствы
9 красавіка
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

9 красавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі па пластылінаграфіі “У падарожжа па Млечным шляху”.

З дапамогай асноўных прыёмаў тэхнікі пластылінаграфіі юныя ўдзельнікі зробяць аб’ёмную карціну зорнага неба.

У якасці фону для начнога неба будзе выкарыстаны кардон чорнага колеру. Дзеці мазкамі нанясуць невялікія кавалачкі пластыліну на выразаныя з паперы выявы планет і ракеты. Падрыхтаваныя элементы вырабу юныя мастакі злучаць у адзіную кампазіцыю, якую ўпрыгожаць россыпам бліскучых зорачак.

Навучыцца захоўваць раўнавагу дзеці змогуць у гульні “Праверка раўнавагі”, а прадстаўленыя на занятках пазнавальныя кнігі пра космас пашыраць кругагляд юных чамучак.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам