ГалоўнаяМерапрыемствыНародныя традыцыйныя матывы ў паштоўках
Першакрыніца жыцця: у бібліятэцы пройдзе майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве
Размова з адвакатам аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні працы з пустуючымі дамамі

Народныя традыцыйныя матывы ў паштоўках

Народныя традыцыйныя матывы ў паштоўках
Іншыя Мерапрыемствы
21 красавіка
Дата правядзення
16.00–19.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл майстар-класаў з вядомымі народнымі майстрамі Беларусі ў межах выставачнага праекта “Жывыя крыніцы”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

21 красавіка а 16-й гадзіне ў выставачным комплексе (пам. 104) адбудзецца сустрэча з дыпламантам фестываляў і свят, сябрам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Наталляй Гамаюнавай па вырабе паштоўкі ў тэхніцы “выцінанка”.

Адзін з відаў самабытнага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – выцінанка – быў распаўсюджаны ў народным побыце ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Беларускія выцінанкі былі пераважна аднаколернымі, а іх малюнак залежаў ад прызначэння вырабу, фантазіі, умення аўтара і ад рэгіёна, у якім ён жыў. Сучасная беларуская выцінанка характарызуецца багатай тэматыкай, разнастайнай тэхнікай выканання, арыгінальнымі дызайнерскімі рашэннямі, але заўсёды пры гэтым арыентуецца на традыцыйныя народныя матывы.

На майстар-класе наведвальнікі змогуць зрабіць арыгінальную паштоўку ў чароўнай тэхніцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сапраўдны цуд можна стварыць сваімі рукамі, уклаўшы ў рукадзелле крышачку душэўнага цяпла. Зробленая ўласнаручна незвычайная паштоўка ўпрыгожыць любы падарунак.


Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Жывыя крыніцы”:
  • для дарослых – 6 рублёў;
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў – 3 рублі;
  • сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) – 11 рублёў;
  • сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13 рублёў;
  • шматдзетныя сем’і (пры прад'яўленні дакумента) – 13 рублёў.
Бясплатна:
  • дзеці да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзі з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні дакумента);
  • суправаджаючыя груп школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 50.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам