ГалоўнаяМерапрыемствыЛорд англійскага мастацтва
Вэбінар “Аператыўны рамонт блока сучасных дакументаў”
У юбілейны год Якуба Коласа чытаем “Казкі жыцця”

Лорд англійскага мастацтва

Лорд англійскага мастацтва
Іншыя Мерапрыемствы
14 мая – 12 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пом. 306
Месца правядзення

З 14 мая па 12 чэрвеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Лорд англійскага мастацтва”, прысвечаная 295-годдзю з дня нараджэння Томаса Гейнсбара (1727–1788).

Выбітны прадстаўнік англійскага жывапісу эпохі яго росквіту, вядомы пры жыцці як партрэтыст, Гейнсбара быў таксама цудоўным пейзажыстам. Многія яго творы аб’ядноўваюць выявы чалавека і пейзажу. Ён маляваў правінцыйную знаць, элегантных кавалераў і дам на фоне маляўнічай прыроды палёў або паркаў. Псіхалагічная тонкасць і трапяткая адухоўленасць яго партрэтных вобразаў здаюцца перапоўненымі жыцця. У кожнай мадэлі мастака прыцягвае перш за ўсё яе духоўная індывідуальнасць, а сацыяльная характарыстыка адыходзіць на другі план.

У экспазіцыі размешчаны рэпрадукцыі знакамітых работ Гейнсбара з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Партрэт пары Эндрус, што адпачывае пад дрэвам, па сваёй свежасці і шчырасці належыць да лепшых рэалістычных палотнаў англійскай школы. Пазней каларыт майстра становіцца ўсё больш вытанчаным, выкананне больш віртуозным. Адзін з самых знакамітых партрэтаў – “Хлопчык у блакітным”. Блакітны колер, будучы адным з самых любімых колераў палітры жывапісца, тут узбагачаецца найтанчэйшай ігрой разнастайных рэфлексаў.

Жывапісная тэхніка Гейнсбара своеасаблівая, яна здзіўляе сваёй свабодай і лёгкасцю. Смелая работа пэндзля то нагадвае графічны штрых, то кладзецца плямкамі рознакаляровых мазкоў, ствараючы пышную маляўнічую сімфонію. Адзін за адным майстар ствараў свае шэдэўры: “Дама ў блакітным”, “Ранішняя прагулка”, партрэт Сары Сіданс, партрэт герцагіні Дэваншырскай і многія іншыя, прадстаўленыя на выставе ў альбомах, паштоўках і рэпрадукцыях. На сваіх палотнах мастак улавіў не толькі знешняе аблічча, але і сам дух англійскай арыстакратыі.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам