ГалоўнаяМерапрыемствыХатні абярэг сваімі рукамі
Да 125-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага бібліёграфа Юліі Іосіфаўны Бібіла
Прэзентацыя кнігі “Жывая традыцыя рамёстваў Беларусі”

Хатні абярэг сваімі рукамі

Хатні абярэг сваімі рукамі
Іншыя Мерапрыемствы
26 мая
Дата правядзення
16.00–20.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл майстар-класаў з вядомымі майстрамі Беларусі ў межах выставачнага праекта “Жывыя крыніцы”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

26 мая а 16-й гадзіне ў выставачным комплексе (пам. 104) адбудзецца сустрэча з дыпламантам фестываляў і конкурсаў, сябрам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Таццянай Трушынай па вырабе абярэгавай лялькі “Масленіца”.

Хатняя лялька “Масленіца” – гэта абярэг для дома, сямейнага дабрабыту і ахова членаў сям’і ад злых сіл. Яе вырабляюць падчас Масленага тыдня. У адрозненне ад вялікай лялькі, якая сімвалізуе зіму і якую звычайна спальваюць у апошні дзень свята, хатняя “Масленіца” захоўваецца ў доме і беражэ яго – ад Масленіцы да Масленіцы. Важна зрабіць гэты абярэг сваімі рукамі, тады ён будзе мець вялікую сілу.

Каб абярэг прывёў у хату шчасце і дабрабыт і затрымаў іх на цэлы год, ён павінен быць правільна зробленым. Гэтаму і навучаць на майстар-класе.


Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Жывыя крыніцы”:
  • для дарослых – 6 рублёў;
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў – 3 рублі;
  • сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) – 11 рублёў;
  • сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13 рублёў;
  • шматдзетныя сем’і (пры прад'яўленні дакумента) – 13 рублёў.
Бясплатна:
  • дзеці да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзі з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні дакумента);
  • суправаджаючыя груп школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 50 (для даведак), 293 27 56 (для СМІ).

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам