ГалоўнаяМерапрыемствыАдвакатуры Рэспублікі Беларусь – 100 гадоў
Прастора “Паэтыкі фотаграфікі” Віталя Бутырына
Спрадвечныя спадарожнікі кніг: бібліятэка ладзіць майстар-клас па тэхніцы ткацтва

Адвакатуры Рэспублікі Беларусь – 100 гадоў

Адвакатуры Рэспублікі Беларусь – 100 гадоў
Іншыя Мерапрыемствы
31 мая – 29 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 207b
Месца правядзення

З 31 мая па 29 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Адвакатуры Рэспублікі Беларусь – 100 гадоў”, прысвечаная юбілею інстытута адвакатуры ў нашай краіне.

У экспазіцыі прадстаўлены больш за 90 дакументаў: манаграфіі, аўтарэфераты дысертацый, навучальныя дапаможнікі, артыкулы са зборнікаў і перыядычных выданняў.

Выстава можа быць карысная ў навуковай, вучэбнай і практычнай дзейнасці выкладчыкам, навуковым работнікам, студэнтам і аспірантам юрыдычных ВНУ, адвакатам, работнікам праваахоўных органаў.

Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:

  • Адвакатура: асаблівасці прафесіі
  • Гісторыя развіцця інстытута адвакатуры ад дастатутнага перыяду да сённяшняга часу
  • Прававы статус адваката ў Рэспубліцы Беларусь
  • Адвакатура ў сістэме судаўладкавання Рэспублікі Беларусь
  • Канстытуцыйныя правы грамадзян Беларусі на юрыдычную дапамогу
  • Адвакат у грамадзянскім і крымінальным працэсе
  • Прававы аналіз прынцыпаў арганізацыі і дзейнасці адвакатуры ў Беларусі і краінах СНД
  • Судовыя прамовы, а таксама матэрыялы, падрыхтаваныя Рэспубліканскай калегіяй адвакатаў

На беларускіх землях інстытут адвакатуры атрымаў заканадаўчую рэгламентацыю яшчэ ў XVI стагоддзі. Першыя нормы аб адвакатах, якіх тады называлі “пракуратарамі”, і іх дзейнасці былі замацаваны ў Статутах Вялікага Княства Літоўскага. Права на юрыдычную дапамогу прадугледжвалася “людзям убогім, хто не мог і не ўмеў сам гаварыць і справу сваю ў судзе весці...”.

Адвакатура ў Паўночна-Заходнім краі Расійскай імперыі (так называліся беларускія землі, якія ўвайшлі ў яе склад) была заснавана судовымі статутамі 1864 г. і стала прагрэсіўным інстытутам у сістэме юстыцыі таго часу. Публіка спецыяльна прыходзіла на працэсы паслухаць прамовы вядомых адвакатаў Ф.Н. Плявакі, А.І. Урусава, М.П. Карабчэўскага і інш. Наш зямляк Уладзімір Данілавіч Спасовіч, які атрымаў еўрапейскую вядомасць, ператвараў пасрэдныя справы ў хрэстаматыйныя толькі дакрананнем свайго таленту.

Адвакатура прайшла доўгі шлях: ад саслоўя прысяжных павераных, калегій правазаступнікаў да стварэння ў 1922 г. першых у гісторыі Беларусі юрыдычных кансультацый. 26 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня ўтварэння адвакатуры ў Беларусі. Менавіта ў гэты дзень у 1922 годзе трэцяя сесія ЦВК БССР прыняла першае Палажэнне аб адвакатуры. Гэта падзея стала знамянальнай вяхой у жыцці краіны, у гісторыі беларускай юстыцыі. Праз месяц, 26 ліпеня 1922 г., Наркамат юстыцыі БССР сваёй пастановай зацвердзіў Палажэнне аб калегіі абаронцаў, падрабязна ўрэгуляваўшы пытанні арганізацыі гэтага аб’яднання.

Сучасны этап у развіцці беларускай адвакатуры пачаўся з прыняцця Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 15 чэрвеня 1993 г. Закона “Аб адвакатуры”, у якім былі ўлічаны айчынны і сусветны вопыт арганізацыі і дзейнасці гэтага прававога інстытута. Беларусь першая з краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў прыняла новы Закон “Аб адвакатуры”. Аднак заканадаўства не стаіць на месцы, і ў 2011 г. прымаецца новы Закон “Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”, а ў 2021 г. у яго ўносяцца апошнія змены.

Адвакат сёння з’яўляецца прадстаўніком элітнай юрыдычнай прафесіі, яе асновай, ядром. Прафесія адваката складаная і шматгранная, бо патрабуе не толькі высокага прафесіяналізму, але і вялікай маральнай адказнасці. Ды і не праца гэта, а прызванне, таму што занадта высокая цана рэзультату – лёс канкрэтнага чалавека.

Карысна:

Адвакацкая дзейнасць: ліцэнзаванне адвакацкай дзейнасці; рэестр адвакатаў, юрыдычных кансультацый; нарматыўныя прававыя акты.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

07.06.2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

06.05.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.



Бібліятэкарам