ГалоўнаяМерапрыемствыУ бібліятэцы адкрылася выстава да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Патаемнае святло
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Смоўжык у доміку”

У бібліятэцы адкрылася выстава да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

У бібліятэцы адкрылася выстава да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Іншыя Мерапрыемствы
30 чэрвеня – 30 ліпеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

30 чэрвеня ў кальцавым калідоры 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася архіўная фотавыстава “2022 Год гістарычнай памяці”, прымеркаваная да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўленыя матэрыялы раскрываюць гістарычную праўду аб ваенных днях савецкага народа і аб’ядноўваюць шэсць тэм: “Краіна ў агні”, “Акупіраванае дзяцінства”, “Храмы пад варожым прыцэлам”, “Рэспубліка-партызанка”, “Цяжкі шлях да перамогі”, “Подзвіг бессмяротны!”. Кожны стэнд змяшчае дакументальныя і архіўныя фота герояў-абаронцаў і вызваліцелей Радзімы, мемарыяльных комплексаў нашай краіны, выявы медалёў, савецкія плакаты, партызанскую творчасць.

Арганізатары экспазіцыі – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларускі дзяржаўны архіў кінафотадакументаў.


Наведаць выставу можна да 30 ліпеня 2022 года.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам