ГалоўнаяМерапрыемствыПрастора колераў Андрэя Карпянкова
"Цікава пачытаць": заняткі па кнізе "Добрые истории"
Кнігі з бібліятэкі Янкі Купалы ў фондзе галоўнай кніжніцы краіны

Прастора колераў Андрэя Карпянкова

Прастора колераў Андрэя Карпянкова
Іншыя Мерапрыемствы
14 ліпеня – 5 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя “Атрыум”
Месца правядзення

С 14 ліпеня ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) адкрылася выстаўка сучаснага беларускага мастака Андрэя Карпянкова “Прастора колераў”.

На выстаўцы прадстаўлены серыі абстракцый, створаных аўтарам на працягу апошніх пяці гадоў: жывапісныя вобразы кветак, квітнеючыя сады, падобныя на каляровыя выбухі дрэвы, насычаныя фарбамі ўсплёскі эмоцый і ўнутраных перажыванняў. Мірыяды рознакаляровых кропляў ствараюць эфект сатканых з паветра і колераў кветкавых сюжэтаў, рассыпаных на палотнах мастака выяў і кампазіцый. Абраная аўтарам жывапісная тэхніка “дрыпінг”, калі мастак капае, пырскае або вылівае фарбу на палатно.

У сваіх творах Андрэй Карпянкоў дэманструе пачуцці і для гэтага звяртаецца да мовы экспрэсіянізму – пошуку формы і жывапіснай тэхнікі, невыпадковых плям, фактур і ліній. Яны дапамагаюць дастаткова абстрактнай мовай напісаць своеасаблівы эмацыйны дзённік.

Дамінуючы вобраз у экспазіцыі – кветкі, якія сімвалізуюць хараство прыроды, эмоцыі чалавека, імкненне падзяліцца радасцю і цеплынёй. Аднак у работах мастака феерверкі квецені сканцэнтравалі ў сабе не ціхае жыццё аб’ектаў нацюрморта, а пачуццёвую энергетыку чалавека. Экспазіцыя пабудавана такім чынам, што палотны вядуць паміж сабой своеасаблівы каларыстычны дыялог, аб’яднаны агульнай “тэмпературай колеру”, але адрозніваюцца ў характарыстыках нюансаў.

У межах выстаўкі адбудзецца прэм’ера некалькіх работ, якія былі напісаны адмыслова для экспазіцыі і раскрываюць прачытанне мастаком канцэпцыі “прастора колеру”.

Андрэй Карпянкоў – мастак, удзельнік міжнародных мастацкіх пленэраў, выставачных праектаў, выкладчык Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава, сябра Беларускага саюза мастакоў. 

Выстаўка будзе працаваць да 5 верасня 2022 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
На мерапрыемства ўваход вольны. У другі час – па
чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 368 37 37 (для наведвальнікаў), (8 017) 293 28 21 (для СМІ).

Глядзіце таксама рэпартаж аб адкрыцці выстаўкі тэлеканала "Беларусь 1".

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам