ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на заняткі “Цікава пачытаць”
Адваротны бок прыгажосці
Запрашаем да знаёмства з мінскім кнігавыданнем ХІХ – пачатку ХХ ст.

Запрашаем на заняткі “Цікава пачытаць”

Запрашаем на заняткі “Цікава пачытаць”
Іншыя Мерапрыемствы
3 верасня
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

3 верасня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па серыі кніг “99 захватывающих фактов”.

Пазнавальная і маляўніча ілюстраваная серыя кніг з займальным апавяданнем пра цікавыя і часам малавядомыя факты з розных галін ведаў, несумненна, абудзіць інтарэс у юных удзельнікаў мерапрыемства.

Якія грузавікі самыя магутныя, чаму ідзе дождж, як зараджаюцца зоркі, як навучыцца добрым манерам? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні дзеці знойдуць на старонках займальных кніг.

Удзел у інтэлектуальнай гульні “Знатакі” дапаможа замацаваць атрыманыя веды, а сканструяваная ў тэхніцы арыгамі гоначная машынка стане для юных умельцаў памятным сувенірам.

Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатна.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам