ГалоўнаяМерапрыемствыЖыццё ў паэзіі
Турызм у XXI стагоддзі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра

Жыццё ў паэзіі

Жыццё ў паэзіі
Іншыя Мерапрыемствы
14 верасня – 6 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

З 14 верасня па 6 лістапада ў кальцавой галерэі 2-га паверха праходзіць выстава “Жыццё ў паэзіі”, прымеркаваная да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка і Дня народнага адзінства.

Максім Танк – паэт-патрыёт, паэт-сатырык, паэт-філосаф, паэт-наватар, знакавая постаць у гісторыі беларускай літаратуры і адзін з лепшых майстроў паэтычнага слова ў галіне вершаванай формы. Да творчай сталасці паэт ішоў праз грунтоўнае авалоданне нацыянальнымі духоўнымі скарбамі, засваенне мастацкіх дасягненняў сусветнай літаратуры і развіццё іх на нацыянальным матэрыяле, няспынны пошук, удасканаленне майстэрства.

Краіна паэзіі Максіма Танка надзвычай вялікая і цікавая. Яе перасякаюць амаль усе мерыдыяны зямнога шара, на скрыжаваннях яе дарог узвышаюцца сотні гарадоў і вёсак, яна населена людзьмі самых розных нацый і народнасцей. Усё хвалюе паэта: родныя краявіды і праблема чалавечага існавання, “панарама бітвы за хлеб” і згадкі мінулых бітваў з фашызмам, пачуццё кахання і трагедыя Чылі. У тэматычнай разнастайнасці паэзіі Максіма Танка дамінуе тэма Радзімы, роднага краю, бацькаўшчыны.

M_Tank-6.JPG

Асноўнымі экспанатамі на выставе з’яўляюцца прыжыццёвыя выданні народнага паэта Беларусі: паэтычныя зборнікі, уключаючы самыя першыя "На этапах” (1936), “Журавінавы цвет” (1937), а таксама асобна выдадзеныя паэмы “Нарач”, “Янук Сяліба”. Прадстаўлены ў экспазіцыі і першыя выданні паэтычных зборнікаў для дзяцей, казак і поўныя зборы твораў.

Да адметнасцей выставы варта аднесці паэтычны зборнік “Мой каўчэг” (1994) з аўтографам Максіма Танка, заходнебеларускі часопіс “Снапок” (1937) з першымі вершамі, напісанымі паэтам для дзяцей, фотаальбом “Максім Танк”, падрыхтаваны Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратурыі і Інстытутам літаратуразнаўства імя Я. Купалы НАН Беларусі, – уладальнік дыплома ІІ ступені ў намінацыі “Фотапогляд” Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”.

Творы Максіма Танка перакладзены на многія мовы народаў свету. На выставе можна ўбачыць выданні на рускай, англійскай, латышскай, кітайскай, эстонскай, чэшскай, польскай, чэчэнскай мовах.

Таксама прадстаўлены юбілейныя навуковыя выданні апошніх 10 гадоў. Сярод іх – “Максім Танк і польская літаратура” (аўтар А. Верабей, 2012), “Максім Танк. Талент, заручаны з небам” (аўтар М. Мікуліч, 2012).

Творчасць Максіма Танка з’яўляецца сучаснай беларускай літаратурнай класікай, а сам ён уваходзіць у лік вядомых еўрапейскіх паэтаў. Яго імя прысвоена ўстановам адукацыі і культуры, а яго словы яшчэ шмат стагоддзяў будуць гучаць як на прасторах нашай краіны, так і далёка за яе межамі.


Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам