ГалоўнаяМерапрыемствыРэканструкцыя грамадства: на шляху да зялёнай будучыні
Пясняр азёрнага краю
“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Умная и знаменитая собачка Соня”

Рэканструкцыя грамадства: на шляху да зялёнай будучыні

Рэканструкцыя грамадства: на шляху да зялёнай будучыні
Іншыя Мерапрыемствы
4 лістапада – 28 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

З 4 лістапада па 28 снежня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстава “Рэканструкцыя грамадства: на шляху да зялёнай будучыні”.

На працягу ўсяго перыяду існавання чалавецтва жыццё сусветнай супольнасці грунтавалася на прынцыпе здабывання максімальнай выгады з наяўных прыродных рэсурсаў, якія служаць залогам эканамічнай стабільнасці жыццядзейнасці людзей. Аднак ужо сёння попыт на гэтыя рэсурсы перавышае магчымасці нашай планеты па іх аднаўленні.

Ключ да вырашэння гэтай праблемы закладзены ў канцэпцыі эканомікі замкнёнага цыкла, цыркулярнай (“зялёнай”) эканомікі, заснаванай на паўторным выкарыстанні прыродных рэсурсаў на працягу некалькіх цыклаў. Канцэптуальныя асновы ўкаранення цыркулярнай эканомікі асветлены ў публікацыях з часопісаў “Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, “Проблемы управления”, “Труды БГТУ” і інш.

Беларусь адносіцца да краін, якія валодаюць вялікім экалагічным следам, і шкода, якая наносіцца ёю прыродзе, даволі значная. У сувязі з гэтым неабходны дадатковыя мерапрыемствы па скарачэнні выкідаў парніковых газаў, ачыстцы сцёкавых вод ад забруджвальных рэчываў і г.д. Акрамя таго, сярод напрамкаў развіцця “зялёнай” эканомікі актуальныя наступныя: развіццё вытворчасці і абароты арганічнай прадукцыі, стварэнне разумных і энергаэфектыўных гарадоў, далейшае развіццё эка- і агратурызму, пашырэнне выкарыстання электратранспарту і інш. Аб рэалізацыі гэтых напрамкаў раскажуць публікацыі з часопісаў “Живи как хозяин”, “Энергосбережение”, “Банкаўскі веснік”, “Наука и инновации” і інш.

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 30 перыядычных выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам