ГалоўнаяМерапрыемствыВыстаўка “Арт-Мінск Маргарыты Маніс”
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Сонейка”
Новы праект бібліятэкі “Па-за вернісажам”

Выстаўка “Арт-Мінск Маргарыты Маніс”

Выстаўка “Арт-Мінск Маргарыты Маніс”
Іншыя Мерапрыемствы
1 чэрвеня – 3 кастрычніка
Дата правядзення
12.00–23.00
Час правядзення
галерэя "Панарама" (22-гі паверх)
Месца правядзення

1 чэрвеня ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адкрылася выстаўка “Арт-Мінск Маргарыты Маніс”.

Выстаўка арганізавана ў межах фестывалю мастацтва “Арт-Мінск 2023”. Найбуйнейшае штогадовае мастацкае мерапрыемства Беларусі праходзіць на пляцоўцы бібліятэкі ў шосты раз. Маштабнае свята выяўленчага мастацтва зноўку прысвечана адзінай мэце – упрыгожыць культурнае жыццё любімага горада, творча пераасэнсаваць яго штодзённасць, падарыць жыхарам і гасцям сталіцы асалоду ад мастацтва.

У экспазіцыі – маляўнічыя гарадскія пейзажы, выкананыя беларускай мастачкай Маргарытай Маніс. Асноўная тэма яе творчасці – горад Мінск.

Праект “Арт-Мінск Маргарыты Маніс” прадстаўляе праспекты і вуліцы, славутасці, незабыўны архітэктурны каларыт роднага горада. На выстаўцы вы пабачыце яго цэнтр, улюбёнае Траецкае прадмесце, прыцярушаны снегам парк Янкі Купалы і праспект Незалежнасці, “вежы Мінска”, заціснутыя дамамі вулачкі каля плошчы Бангалор, мітуслівы паток машын і бязлюдную начную Кастрычніцкую плошчу. Кожная пейзажная кампазіцыя выканана на свой лад, з увагай да нюансаў, настрою, дэталяў, з захаваннем асобнага, адметнага подыху менавіта гэтай прасторы і моманту.


Наведванне экспазіцыі ўваходзіць у кошт наведвання агляднай пляцоўкі.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы агляднай пляцоўкі.

Выстаўка будзе працаваць да 3 кастрычніка 2023 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

07.06.2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

06.05.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.



Бібліятэкарам